Каждый новый юбилей освобождения Беларуси - мост единства между представителями разных поколений

Помніць і шанаваць

Фота  БЕЛТА
Я  ўжо даўно ўсвядоміў, што кожны новы юбілей вызвалення нашай роднай Беларусі — красамоўнае сведчанне мужнасці і гераізму беларускага народа, відавочны і асэнсаваны гістарычны рух наперад нашай памяці, своеасаблівы мост еднасці паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў.

І як добра, што ў нашай краіне право-дзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у прыватнасці, актыўна праходзяць грамадска-культурныя акцыі «Дарогамі вызваліцеляў». Гэта чарговая шаноўная дата не проста частка гістарычнай храналогіі, гэта памяць пра мужнасць тых, хто падарыў нам сённяшняе шчаслівае жыццё пад блакітным небам. І як пачэсна, што тэма Вялікай Айчыннай вайны сёння шырока раскрываецца ў СМІ, на радыё і тэлебачанні. Асабліва хацелася б адзначыць спецпраект «Беларусь помніць» выдавецкага дома «Беларусь сегодня». І аднайменны праект Беларускага тэлебачання.

Радуе, што і інтэрнэт шчодра дае свае старонкі сведчанням апошніх ветэранаў мінулай вайны. На сайтах устаноў адукацыі, культуры, прадпрыемстваў з’яўляюцца шматлікія матэрыялы, прысвечаныя вайне. У гарадах, пасёлках і вёсках Беларусі прахо-дзяць вахты памяці, сустрэчы з ветэранамі, акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі», літаратурныя чытанні «Мы помнім вайну», літаратурна-музычныя кампазіцыі «Ёсць памяць, якой не будзе канца», праводзяцца гадзіны памяці «Вайны святыя старонкі навекі ў памяці людской», праходзяць тыдні мужнасці і славы «Хай не скончыцца памяці крыніца». 

Вучні школ, гімназій, каледжаў пішуць сачыненні «Вайна вачыма нашчадкаў вызваліцеляў», «Пісьмо салдату», «Пісьмо ў мінулае». Моладзь бярэ актыўны ўдзел у фестывалях інсцэніраванай ваенна-патрыятычнай песні «Песні подзвіга, песні мужнасці» ў межах рэспубліканскай акцыі «Мы гэтай памяці верныя». У бібліятэках арганізуюцца тэматычныя выставы. Актыўна праводзіцца пошукавая і краязнаўчая праца па вывучэнні матэрыялаў аб загінулых воінах-земляках, занатоўваюцца патрыятычныя матэрыялы ў электронныя кнігі «Жывая памяць пакаленняў». Ладзяцца экскурсійныя паездкі па тэматычных маршрутах «Брэсцкая крэпасць-герой», «Курган Славы», «Буйніцкае поле», «Лінія Сталіна», «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» і іншых.

Нам ніколі не трэба забываць, што пастаянна павінны добраўпарадкоўвацца памятныя мясціны, помнікі на малой радзіме. Нельга забываць, што ветэраны, апошнія ветэраны Вялікай Айчыннай, жывуць побач з намі. Вельмі добра, што ў Беларусі пастаянна, а не толькі ў юбілейны год паляпшаюцца ўмовы жыцця ветэранаў, адбываецца добраўпарадкаванне помнікаў, салдацкіх пахаванняў. А іх на нашай тэрыторыі сотні. Няма ніводнага населенага пункта, дзе б ні было манумента, стэлы, абеліска або помніка загінулым салдатам. Бо наступальная аперацыя па вызваленні Беларусі была адной з самых масавых за ўсю сусветную гісторыю. З абодвух бакоў у ёй удзельнічалі больш за 4 мільёны чалавек.

На жаль, за апошнія гады прыкметна скарацілася колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай. Вельмі паказальным у гэтым плане стаў 2018 год: на пачатак студзеня іх было яшчэ 9030, на пачатак красавіка — 8412, на пачатак кастрычніка — 7457 чалавек. Давайце не забываць і пра гэтыя самотныя лічбы. Як не павінна быць і забытых герояў! 

Канстанцін Карнялюк, Віцебск
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter