Помнiк трэба абавязкова паставiць

Продолжаем тему

Лiчу патрэбным найперш падзякаваць «СБ» за тое, што яна дала магчымасць вынесцi на ўсенароднае абмеркаванне пытанне: цi патрэбны ў Беларусi помнiк удаве салдата Вялiкай Айчыннай вайны. Пытанне прагучала ў лiсце ў газету Ганны Мiкалаеўны Варанцовай са Слуцка, бацька якой у 38 год загiнуў на фронце, пакiнуўшы сiротамi пяцёх сваiх малых дзяцей. Заслугоўвае падзякi i Ганна Мiкалаеўна, якая ўзняла вельмi патрэбную тэму.


Паставiць помнiк удаве салдата Вялiкай Айчыннай вайны неабходна. Гэта можа быць мемарыял не толькi жанчыне, але i дзецям вайны, якiх яна адна паднiмала, ставiла на ногi, выпускала ў вялiкае жыццё. Такiм чынам мы выкажам нашу ўдзячнасць удовам за iх гераiзм, працавiтасць, цярплiвасць, любоў да жыцця i сваёй роднай зямлi. Помнiк стане ўзнагародай за iх вялiзныя пакуты i разам з тым маральную стойкасць i душэўную чысцiню. Мяркую, ён павiнен стаяць у сталiцы нашай краiны. I не трэба спасылацца на недахоп сродкаў. Адкрыць такi манумент да 65–годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка–фашысцкiх захопнiкаў — наш агульны абавязак.


Iван ГОВАР, Iў’е.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter