У дзiцячым доме сказалi, што Валя была накiравана на Гродзенскую абутковую фабрыку. Але там адказалi, што такой на прадпрыемстве нiколi не было. Вось i звярнулася жанчына па дапамогу да сумеснага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё i “Народнай газеты” “Помнi iмя сваё...”. I недарэмна.
ЗНАЙСЦI ЧАЛАВЕКА
Калегам на радыё патэлефанавала жанчына. У размове прыгадала свае дзiцячыя гады. I тое, што была накiравана на швейную фабрыку ў Гродна. А потым выйшла замуж i з’ехала ў Брэст. Як аказалася, гэта i была стрыечная сястра Марыi Iванаўны.
— Што мяне шукаюць, даведалася выпадкова, — расказвае жанчына. — Паехалi з роднымi ў вёску Гярбелевiчы, не былi там, напэўна, 22 гады. Бабуля адна мяне адразу пазнала. I сказала, што мяне адшуквае перадача “Помнi iмя сваё...” Не ведалi, хто шукае. Калi даведалася, што стрыечная сястра, узрадавалася: яшчэ адзiн родны чалавек з’явiўся. Я па лiнii бацькi наогул нiкога не ведаю. Няхай сястра прыязджае да мяне ў Брэст, мы пазнаёмiмся i, спадзяюся, далей будзем сустракацца.
Калi гэты выпуск рыхтаваўся да друку, нам патэлефанавалi яшчэ два чалавекi, родных i блiзкiх якiх вышукваюць. Пра вынiкi пошукаў мы паведамiм у наступны раз.
АДГУКНIЦЕСЯ, СЯБРЫ I СЯБРОЎКI!
Мiхаiл Мiкалаевiч Гарэйка з Нясвiжскага раёна хоча знайсцi адрас сваёй колiшняй сяброўкi Розы Паўлаўны ШЫНКАРОВАЙ, прыкладна 1937—1938 года нараджэння. “Яна працавала на фабрыцы дзiцячай цацкi ў Мiнску. Я напiсаў туды, але станоўчага адказу не атрымаў. Апошнi раз мы сустракалiся з Розай Паўлаўнай у 1975 годзе. Яна тады яшчэ працавала на фабрыцы i жыла ў Чыжоўцы, непадалёку ад кiнатэатра “Дружба”. У яе быў сын Артур. Вельмi хацелася б даведацца, як склаўся iх лёс. Можа, пачуюць цi прачытаюць сваякi цi знаёмыя Розы Паўлаўны i скажуць ёй пра маё пiсьмо. Родам яна з Бялынiцкага раёна, там жыла яе мацi. Буду рады атрымаць любую вестачку”.
“Пiша вам Таццяна Якаўлеўна Бялiцкая з горада Ельска. Дапамажыце знайсцi маю былую сяброўку Любу ЯДРАНЦАВУ i яе мужа Мiхаiла ЯДРАНЦАВА. У iх было двое дзетак: Саша i Лёнiк. Жылi яны дзесьцi каля Рэчыцы. Пазнаёмiлiся мы ў Казахстане i вельмi сябравалi. Муж Любы працаваў кiнамеханiкам, а мы з ёй — на кранах. Сяброўка яшчэ завочна вучылася ў iнстытуце, а я ёй дапамагала выхоўваць сыноў. Потым гэта сям’я паехала да брата ў Караганду, як склаўся яе далейшы лёс, я не ведаю”.
“Са мной у Пружанскiм сельскагаспадарчым тэхнiкуме, у адной групе вучылiся Васiль Юстынавiч МАЦЭЛЯ з Капыльскага i Любоў Паўлаўна МОНЦIК (прозвiшча дзявочае) з Баранавiцкага раёнаў. Яны былi мае вельмi добрыя сябры i, я думаю, такiмi i засталiся. Пасля заканчэння тэхнiкума мiнула 39 гадоў. Вельмi б хацелася даведацца, дзе яны жывуць i як склаўся iх лёс. Адгукнiцеся, дарагiя!”
ЗГУБIЛIСЯ РОДНЫЯ ЛЮДЗI
“Хачу знайсцi сваю сястру Iрыну Iванаўну МАКАРАВУ, 1957 года нараджэння. Апошнi раз мы бачылiся ў 1982 годзе, i больш пра яе я нiчога не ведаю. Веранiка Францаўна Салавей, горад Баранавiчы”.
“Я вельмi хачу даведацца пра лёс майго дзядзькi Баляслава Iосiфавiча ЦЕСЛЮКЕВIЧА, якi жыў у Польшчы, у горадзе Шчэцiне, працаваў у школе № 63. У яго ёсць дзве дачкi — Эльжбета i Аня. Я iм пiсала на ранейшы адрас, але адказу не атрымала. Марыя Станiславаўна Багданава, горад Масты”.
“Я, Марыя Цiмафееўна Пiкарэвiч, пiшу вам з Бабруйска. Вельмi хачу знайсцi сваю родную цётку Марыю Ананьеўну МУРАШКЕВIЧ i роднага дзядзьку Аляксея Ананьевiча МУРАШКЕВIЧА. Яны перад самай вайной адправiлiся ў Беласток. Мама расказвала, што поезд, у якiм яны ехалi, разбiлi фашысцкiя самалёты ў Мiнску. Калi iх няма сярод жывых, то, можа, падкажаце, дзе яны пахаваныя”.
ХАЧУ, КАБ СЫН ВЕДАЎ...
Марыя Васiльеўна Красоўская, 1939 года нараджэння, цяпер мiнчанка. Раней жыла ў Мiнскiм раёне, у пасёлку завода архiтэктурнай керамiкi, якi яшчэ называлi Пiянерскi. У свой час выйшла замуж за Вiктара Мiхайлавiча Баравога, i 8 лютага 1962 года ў iх нарадзiўся сын. Але ад самага яго нараджэння пра лёс сына Марыя Васiльеўна Красоўская (Баравая) нiчога не ведае. “Дапамажыце, калi ласка, даведацца, як склалася жыццё народжанага мной сына. Калi жывыя яго прыёмныя бацькi, вельмi хацела б сустрэцца з iмi i падзякаваць за выхаванне майго дзiцяцi. Я нiзка кланяюся вам, шаноўныя людзi, за клопаты пра яго. Малюся Богу за ваша здароўе i даўгалецце. Хачу, каб гэты хлопчык, цяпер ужо дарослы мужчына, ведаў, што ў яго ёсць сястра i брат, i яны вельмi хочуць з iм пазнаёмiцца. Дарагiя прыёмныя бацькi, мы не парушым вашу сям’ю, нам нiчога не трэба, толькi б ведаць, што ён жывы, i па магчымасцi дапамагчы вам i яму. Так вось атрымалася, што надоўга разлучыў нас лёс. Мы нiколi не забывалi пра нашага хлопчыка, шукалi яго, але безвынiкова. Зараз уся надзея на праект “Помнi iмя сваё...”. Раптам пачуе цi прачытае той, хто ведае ўсю нашу гiсторыю i адгукнецца”.
НА СУСТРЭЧУ З МАЛАДОСЦЮ
Мiкалай Сцяпанавiч Свiстуноў просiць дапамагчы арганiзаваць сустрэчу з выпускнiкамi 1956 года Аболецкай школы Талачынскага раёна. “Вельмi хочацца сустрэцца з настаўнiкамi Кацярынай Навумаўнай МЕХАВАЙ, Раiсай Мiкалаеўнай РАДНОВАЙ, Марыяй Цярэнцьеўнай БЯЛЯСАВАЙ i выпускнiкамi Зiнаiдай i Генадзем КАЗАКЕВIЧАМI, Iнай i Мiхаiлам ШАФРАНСКIМI, Адольфам АСТРОЎСКIМ, Тамарай РАКОВIЧ, Генадзем ДЗЕЖЫКАВЫМ, Анатолем ЗЫГМУНДАМ, Марыяй ПАЧУН, Анатолем i Мiкалаем КАНЮШКАМI, Вацiкам АЛЯШКОЎСКIМ, Нiнай МАРГАЕВАЙ, Тамарай i Яўгенам АНАНЬЕВЫМI”.
ЗНIШЧЫЛI ПАМЯЦЬ
“Памяць — гэта слова неабходна пiсаць толькi з вялiкай лiтары, а памяць пра салдат Вялiкай Айчыннай павiнна быць асаблiвай. У мяне ў 1941 годзе прапаў без вестак бацька. Зараз я езджу на дачу ў Падбярэжжа Пухавiцкага раёна. Там ёсць помнiк загiнуўшым воiнам. Жыхар вёскi расказаў мне гiсторыю гэтага помнiка. Там пахаваны 6 салдат, якiя загiнулi пры вызваленнi ад фашыстаў Пухавiцкага раёна. У той час мясцовыя жыхары пасадзiлi на гэтым месцы шэсць бяроз, праўда, да нашага часу захавалiся толькi тры. Вось так людзi ўвекавечылi памяць аб загiнуўшых.
Iду з дачы на прыпынак аўтобуса напачатку лiпеня гэтага года i бачу — знiклi бярозы. Помнiк добраўпарадкавалi, а спiлавалi моцныя бярозы, якiм было 62 гады (салдат пахавалi якраз у 1944 годзе). Засталiся толькi тры вялiкiя пнi. У каго ўзнялася рука вось так проста знiшчыць памяць? I стаiць цяпер помнiк з выявай салдата з апушчаным сцягам асiрацелы без гэтых трох бяроз. Лiчу, што тыя, хто спiлаваў дрэўцы, павiнны пасадзiць новыя. Крыўдна i шкада, што ёсць яшчэ сярод нас людзi, якiя так бяздушна адносяцца да памяцi загiнуўшых. Нэлi Мiкалаеўна Вакула, горад Мiнск”.
ПРАПАЛI БЕЗ ВЕСТАК
Валянцiна Уладзiмiраўна Курыловiч з Пастаўскага раёна шукае звесткi пра брата Дзмiтрыя Уладзiмiравiча КУРЫЛОВIЧА, 1925 года нараджэння. “Падчас Вялiкай Айчыннай ён быў паранены на тэрыторыi Германii. Шпiталь знаходзiўся ў пасёлку або горадзе. Пасля выздараўлення брату даручылi кiраваць гаспадаркай: там былi конi i каровы. Пiсаў на радзiму пiсьмы, паведамiў, што жанаты (жонка палячка з Познанi), мае двух сыноў. Потым сувязь з iм абарвалася, i больш нiчога пра яго i сям’ю невядома”.
Жыхарка Светлагорска Кацярына Раманаўна Мiтраховiч шукае звесткi пра брата Андрэя Майсеевiча ВЕЖНАЎЦА, 1919 года нараджэння. “У армiю быў прызваны ў 1940 годзе. Першыя 6 месяцаў быў у Гомелi, дзе скончыў курсы шафёраў, потым служыў у Грузii, у горадзе Поцi. А ў маi 1941 года даслаў пiсьмо з горада Сонечнагорска Маскоўскай вобласцi. I гэта, дарэчы, быў апошнi лiст ад брата. Займалiся яго пошукамi самастойна. Пiсалi ў розныя арганiзацыi, атрымалi адказ: прапаў без вестак. Можа, пачуе цi прачытае мой лiст той, хто служыў з братам або чуў пра яго што-небудзь. Вельмi прашу адгукнуцца”.
“Мой брат Васiль Сцяпанавiч ЖАБРАКОЎ, 1918 года нараджэння, у 1941 годзе адслужыў кадравую службу i вярнуўся на радзiму. Уладкаваўся на работу ахоўнiкам у працоўную папраўчую калонiю для падлеткаў. Калi пачалася вайна, разам з выхаванцамi быў эвакуiраваны ў Вязьму. Служыў пры штабе. Пры выкананнi адказнага задання прапаў без вестак. А так хочацца гэтыя весткi адшукаць. Барыс Сцяпанавiч Жабракоў, горад Магiлёў”.
Магiляўчанка Надзея Рыгораўна Жукава шмат гадоў адшуквае дзяцьку Уладзiмiра Рыгоравiча ПЯЧКОЎСКАГА, 1925 года нараджэння. Восенню 1943 года ён пайшоў у партызаны, i з таго часу родныя нiякiх звестак пра яго не маюць.
“Я шукаю брата Майсея Каленiкавiча СКIДАНА, 1918 года нараджэння. З 1939-га служыў у Бабруйску ў танкавай часцi. Апошнi ад яго лiст атрымалi ў 1941 годзе: “Пакуль мне не пiшыце. Нас перамяшчаюць у iншае месца. Па прыбыццi паведамлю новы адрас”. З таго часу мы пра яго нiчога не ведаем. Можа, хто-небудзь яшчэ жывы з яго таварышаў па службе i паведамiць пра лёс брата? Марыя К.Шынкарэнка, Лоеўскi раён”.
“Мой брат Мiхаiл Дзмiтрыевiч ДЗЕМЯНКОЎ, 1924 года нараджэння, быў прызваны ў дзеючую армiю ў 1944 годзе. Родныя хутка атрымалi паведамленне, што ён загiнуў. Але хлопцы з нашай вёскi расказалi, што ён не загiнуў, а ваяваў далей. Родныя атрымалi i другое паведамленне, што Мiхаiл прапаў без вестак. Мацi чакала яго ўсё жыццё. Праўда, адыходзячы на фронт, ён сказаў, што калi будзе калекам, то дамоў не вернецца. Спадзяюся на цуд: можа, каму-небудзь вядомы далейшы лёс майго брата, напiшыце. Марыя Дзмiтрыеўна Агароднiкава, горад Мсцiслаў”.
Месца пахавання брата Макара Васiльевiча ШЧАРБЕНКI, 1922 года нараджэння, шукае сястра Вольга Васiльеўна Старавойтава (Шчарбенка) з горада Калiнкавiчы.
Валянцiна Пятроўна Шпакоўская з Пiнска таксама хоча даведацца, дзе знайшоў спачын падчас Вялiкай Айчыннай вайны брат Iван Пятровiч НЯГРЭЙ, 1922 года нараджэння.
Сцяпан Адамавiч Кулеш з гарадскога пасёлка Мачулiшчы шукае звесткi пра бацьку Адама Iванавiча КУЛЯША, 1908 года нараджэння. Ён мае iнфармацыю, быццам бацька трапiў у палон i знаходзiўся ў канцэнтрацыйным лагеры пад Баранавiчамi.
ГIСТОРЫЯ АДНОЙ СЯМ’I
“Мой бацька Iосiф Iванавiч Кузьмiн, 1880 года нараджэння, больш за 25 гадоў працаваў механiкам у Мiнскай тэлеграфна-тэлефоннай канторы, а апошнiя гады быў яе кiраўнiком. У 1928-м ён быў накiраваны ў Кiргiзiю, горад Фрунзе, дзе да 1938 года займаўся будаўнiцтвам аб’ектаў сувязi. Мацi Аляксандра Антонаўна Кавалеўская, 1892 года нараджэння, таксама працавала ў Мiнскай канторы тэлефанiсткай. У вялiкай сям’i мамы было некалькi сясцёр i два браты. Жылi яны ў Мiнску. Напачатку 1929 года мацi са мной пераехала да бацькi ў Фрунзе. Тады мне было 4 гады. Аб родных бацькi я нiчога не ведаю. Сувязi з iмi мы не падтрымлiвалi, а вось з роднымi мамы яна была страчана падчас Вялiкай Айчыннай вайны. Ужо некалькi гадоў я шукаю сваякоў, але ўсё безвынiкова. Не губляю надзеi, што нехта пачуе цi прачытае маё пiсьмо i адгукнецца. Вось ужо шосты год, як я вярнулася ў Мiнск i жыву надзеяй знайсцi родных. Галiна Iосiфаўна Кузьмiна (Раманоўская), горад Мiнск”.
Мы працягваем друкаваць прозвiшчы салдат i афiцэраў Савецкай Армii, якiя загiнулi на польскай зямлi i пахаваны ў Гайнаўцы:
ЛУКПНЕЎ Аляксандр Iванавiч, 1918 года нараджэння;
ЛУНАМСКI М.А., 1923 года нараджэння, загiнуў 16 жнiўня 1944 года, першапачаткова быў пахаваны ў Белавежы;
МАЁР Уладзiмiр Рыгоравiч, радавы, загiнуў у 1944 годзе;
МАЛЕНЬЧУК Цярэнцiй, загiнуў 19 лiпеня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў вёсцы Чыжыкi;
МАЛАШКА Валянцiн, партызан, загiнуў у кастрычнiку 1943 года, першапачаткова пахаваны ў вёсцы Вiтава;
МАЛАШАЎ Мiхаiл Аляксандравiч, 1921 года нараджэння, загiнуў у 1941 годзе, першапачаткова пахаваны ў вёсцы Чыжы;
МАШЧЭЎСКI Георгiй Дзмiтрыевiч, старшына, загiнуў у 1944 годзе;
МIХАЛЬЧУК Фёдар Iванавiч, загiнуў 5 жнiўня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў Белавежы;
МIНКОЎ Рыгор Дзям’янавiч, 1921 года нараджэння, загiнуў у 1941 годзе, першапачаткова пахаваны ў вёсцы Старое Бярозава;
МЁТЛА Ян С., загiнуў 22 лiпеня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў Белавежы;
МIШЧАНКА А.Ю., 1923 года нараджэння, першапачаткова пахаваны ў Белавежы;
МАРЧЭРАЎ (iмя i iмя па бацьку невядома), сяржант, загiнуў у 1944 годзе;
МУЧКIН Iван, загiнуў у 1944 годзе, першапачаткова пахаваны ў вёсцы Прагадле;
МУШЧОЎКА Вольга Дзмiтрыеўна, загiнула ў 1944 годзе;
МАЛЕШАЎ (iмя i iмя па бацьку невядома), маёр, загiнуў у 1944 годзе;
МАЦВЕЙЧАЎ Д.Н., загiнуў 4 жнiўня 1944 года;
МЕЛЯНЕЎСКI Барыс, лейтэнант, 1927 года нараджэння, загiнуў 24 лiпеня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў вёсцы Цярэхi;
МАНАСТЫРОЎ Аляксандр Iванавiч, 1925 года нараджэння, загiнуў 2 жнiўня 1944 года;
НIКIФАРОВIЧ Iван, радавы, загiнуў 24 лiпеня 1944 года;
НАВУМЕНКА Цiмафей Паўлавiч, 1914 года нараджэння, загiнуў 20 лiпеня 1944 года, першапачаткова пахаваны ў Белавежы.
ПАД ЧУЖЫМ IМЕМ
“Мяне, тады маленькую, пяцiгадовую дзяўчынку (маё iмя было Рая) ў 1941 годзе з Беларусi, з горада Гродна, адправiлi разам з дзецьмi поездам у Ташкент. З намi яшчэ ехала Люба — жанчына без нагi, але вельмi добрая. Помню смак ледзянцоў, якiя нам давалi ў дарозе, запомнiўся жмых — iм увесь час кармiлi. Прыехалi мы на новае месца жыхарства i пасялiлiся ў нейкiм будынку. Прыходзяць дзве жанчыны. Я як кiнулася да адной з iх, крычу: “Мамачка! Мамачка!” Жанчына ўзяла мяне на рукi. Звалi яе Вольга Iванаўна Краўчанка. Яна была жонкай вайскоўца Iвана Паўлавiча Краўчанкi. “Як завуць цябе?” — спыталi яны ў мяне. Я дрэнна вымаўляла лiтару “р”, таму адказала: “Лая”. Непадалёку стаяла дзяўчынка, i яе iмя таксама было Рая. “У нас ужо ёсць Рая, — сказалi мне, — ты будзеш Ала”. “Адкуль ты?” — зноў было да мяне пытанне. “З Глодна, з Белалусi”, — адказала я. Мяне ўдачарылi. Бацькi былi строгiя, але добрыя людзi. Яны апраналi мяне, як ляльку, добра кармiлi. Калi мне споўнiлася 8 гадоў, бацька купiў раяль. У дзесяцiгодцы пры кансерваторыi я вучылася iграць на фартэпiяна i скрыпцы. Працягвала далей вучобу i стала выкладчыкам музыкi. Больш за трынаццаць гадоў адпрацавала ў Ташкенце. Калi пачалi крыўдзiць у Сярэдняй Азii, паехала да знаёмых на Украiну, уладкавалася там на працу i мела за яе толькi падзякi. З першым мужам мы разышлiся. На Украiне выйшла замуж за прапаршчыка Леўчанку i дагэтуль нашу яго прозвiшча. Бацькi пiсалi мне пiсьмы, прасiлi вярнуцца. Я разумела, што iм цяжка ў старасцi адным, таму прыехала, дапамагала iм, чым магла. Аднойчы, пасля прагляду кiнафiльма “Помнi iмя сваё”, бацька дастаў аднекуль са сваiх схованак скрыначку i паказаў мне пажоўклыя паперы, дзе было напiсана, што iмя маё Рая, што я з дзiцячага прыёмнiка НКВД ваеннага часу, з горада Гродна, нават пазначана, у чым была апранута. Там яшчэ стаялi розныя подпiсы, у тым лiку i маёй прыёмнай мацi. Гэта не дае мне спакою. Яно са мной заўсёды. Усё сваё iншае, у многiм нават шчаслiвае жыццё я, можна сказаць, выкраслiла з памяцi. У мяне плача душа, што да вайны я была Рая, а больш за 60 гадоў нашу не сваё iмя. Грамадскае аб’яднанне “Памяць”, дзякуй яму, дапамагло мне трапiць у Мiнск. Зараз я, Ала Iванаўна Леўчанка, жыву ў Беларусi, у Веткаўскiм раёне, у iнтэрнаце для састарэлых. Вельмi спадзяюся, што з вашай дапамогай змагу знайсцi сваякоў i больш даведацца пра сябе. Упэўнена, што на роднай зямлi вырашацца ўсе мае праблемы”.
Лiдзiя Антонаўна Герасiмовiч з Баранавiцкага раёна прыслала фотаздымак брата Васiля Антонавiча ПАЎЛЮЧЭНКI, 1921 года нараджэння. Ён у 1945 годзе прапаў без вестак. Жанчына спадзяецца, што, можа, яшчэ жывыя аднапалчане брата i пазнаюць яго.
Калi вы знайшлi ў пiсьмах знаёмае прозвiшча, пазналi чалавека на фотаздымку, ведаеце, як адшукаць гэтых людзей, пiшыце, тэлефануйце (дадатковую iнфармацыю пра тых, каго вышукваюць, можна знайсцi на сайце www.tvr.by). Памятайце, што кожная вестачка дарагая тым, хто шукае родных i блiзкiх. Магчыма, i вам калi-небудзь спатрэбiцца iх дапамога.
хочаце даведацца пра сяброў дзяцiнства, аднакласнiкаў, каханых,
землякоў, аднапалчан — звяртайцеся:
у рэдакцыю “Народнай газеты”: 220013, г.Мiнск, вул. Б.Хмяльнiцкага, 10а,
з паметкай “Помнi iмя сваё...”. Тэл. 287-18-11; e-mail:regina@ng-daily.by;
на Першы нацыянальны канал Беларускага радыё: 220807, г.Мiнск, вул.Чырвоная, 4,
перадача “Помнi iмя сваё...”; e-mail:poisk@radio.tvr.by