“Помні імя сваё”

Жители Беларуси ищут родных и знакомых в России. А россияне нередко обращаются за помощью на совместный проект Первого национального канала Белорусского радио и “Народной газеты” “Помні імя сваё”, чтобы узнать о своих корнях, о судьбе родственников, отыскать любимого человека. Надежда Казанцева из Екатеринбурга очень хочет найти своего дедушку Кузьму Казанцева.
Дедушка уехал в Беларусь

-- О том, что у меня есть родной дед, я узнала, когда училась в школе, -- сообщает Надежда. -- Отца, оказалось, воспитывал отчим. Но отношения были настолько замечательные, что и мысли не возникало, что это мой неродной дедушка. Потом мама рассказала, что бабушка с дедом развелись в 1956 году, когда отцу было 11 месяцев.
Надежда собрала по крупицам сведения про своего родного деда. Их оказалось немного. Родился и жил Кузьма Казанцев в поселке Хапчеранга Кыринского района Читинской области. Там работал шахтером. Ее мать, которая в основном и рассказала о дедушке, года его рождения не знает. Поженились дед с бабушкой Надеждой Ивановной Новиковой в Хапчеранге молодыми -- до 30 лет. Так что, по подсчетам внучки, ему должно быть примерно 80--85 лет.
-- Мама точно не знает, но с бабушкой они прожили недолго: года два, -- продолжает Надежда. -- После развода бабушка забрала ребенка и уехала к родственникам в Красноярск, где второй раз вышла замуж. Когда мой отец был в шестом классе (примерно в 1969 году), дед приезжал в Красноярск и хотел увидеться с сыном, но бабушка не разрешила. Уже взрослым отцу удалось узнать, что дед переехал в Беларусь (в какой город, неизвестно). У него родилось двое сыновей, одного из которых он назвал, как и моего отца, -- Юрий.
Отец Надежды трагически погиб много лет назад в результате несчастного случая на работе (он был горным инженером). У нее есть сестра Алена, которая живет и работает в Красноярске.
-- Я, еще будучи школьницей, написала письмо в программу “Жди меня” телекомпаниии ВИД, но ответа так и не получила. Возможно, оно не дошло. Потом институт, работа. Но я постоянно возвращалась к мысли о дедушке, думала, что его ищут, но на поиски требуется время… Писала в несколько СМИ в Беларуси -- просто не знала, куда обратиться и с чего начать. Очень обрадовалась тому, что есть такой проект, на помощь которого уповаю. И очень надеюсь, что дедушка жив и здоров. Не могу быть спокойной, зная, что где-то живет родной дед, -- взволнована автор письма.
Ни одной фотографии дедушки у Надежды нет. В семейных альбомах она их никогда не видела. Поэтому по нашей просьбе женщина прислала фотографии своего отца и бабушки. Может быть, дедушка Надежды увидит их и откликнется или же отзовутся его дети и внуки. В жизни разное случается. Люди расстаются, разъезжаются, теряются во времени и пространстве. А затем ищут друг друга. И за разлукой обязательно бывает встреча. Верится, что и Казанцевы обязательно найдутся и встретятся.
Маленький Юра Казанцев.
Юрий, его мать Надежда Ивановна и двоюродная сестра Юрия с сыном.

Горкае рэха вайны

“Мой брат Мікалай Данілавіч ДУБАЎ, 1925 года нараджэння, ураджэнец вёскі Саўчанкі Віцебскай вобласці, у 1941 годзе разам з групай падлеткаў паехаў у горад Ленінград паступаць у рамеснае вучылішча. Паспеў прыслаць пісьмо, дзе паведаміў, што яго залічылі. Больш ніякіх вестак ад яго не прыходзіла, бо пачалася вайна. Нас у маці 10 дзяцей. Пра лёс астатніх усё вядома, а Мікалая нібыта і не было. Можа, хто раскажа пра лёс майго брата. Уладзімір Данілавіч Дубаў, Віцебск”.
“Магчыма, стала вядома месца пахавання майго бацькі, радавога Пятра Захаравіча ЧАРНЯНКОВА (ці Чарненкава), 1900 года нараджэння, ураджэнца сяла Дзямешкі Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. Маці прыйшло паведамленне, што ён загінуў у баі дзесьці каля вёскі Горкі пад Віцебскам у кастрычніку 1943 года. Надзеі мала. Але я прашу, калі што-небудзь вядома, паведаміце мне, дзе знаходзіцца яго магіла, напэўна, брацкая. Вельмі хачу прыехаць і пакланіцца, пакласці вянкі і кветкі у гонар добрай памяці аб ім і яго таварышах. Уладзімір Пятровіч Чарнянкоў (ці Чарненкаў), Цвер (Расія)”.
“Дапамажыце даведацца пра лёс майго бацькі -- лейтэнанта  Міхаіла Фёдаравіча ПЯТКЕВІЧА. Я, яго адзіная дачка, памятаю, даражу і ганаруся яго імем. Мае бацькі родам з вёскі Сыманчыцы Уздзенскага раёна. Маці, на жаль, няма з 2001 года. Яна мне перадала фотакартку майго бацькі. Я таксама нарадзілася ў гэтай вёсцы ў верасні 1940 года. Бацька мой да вайны не змог прыехаць, паглядзець сваю дачку. Толькі па яго просьбе мама назвала мяне Святланай. У 1939 годзе бацькі паехалі ў Мінск, два месяцы жылі ў гасцініцы “Мінск”. Са слоў мамы, бацьку накіравалі старшынёй калгаса ў пасёлак Капаткевічы Петрыкаўскага раёна, затым ён паступіў там у ваеннае вучылішча. Мой бацька не вярнуўся з вайны. А яму быў усяго 21 год. На працягу 20 гадоў я шукала дарагога чалавека. Вельмі ўдзячная начальніку Упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў за работу па пошуку звестак пра майго бацьку. Менавіта адтуль мне паведамілі, што лейтэнант Міхаіл Фёдаравіч Пяткевіч, камандзір кулямётнага ўзвода 487-га стралковага палка, прапаў без вестак ў жніўні 1941 года. Другіх звестак пра яго няма. Спадзяюся, што адгукнецца хто-небудзь з таварышаў па службе бацькі. Ведаю, працуюць пошукавыя атрады ў Беларусі, Расіі, і, можа, атрымаю звесткі пра дарагога мне чалавека. Святлана Міхайлаўна Пяткевіч, Узда”.
“Шукаю звесткі пра майго брата Івана Паўлавіча ДАВЫДОЎСКАГА, 1917—1918 года нараджэння, ураджэнца хутара Вайнілава Бабруйскага раёна. Пасля вайны на гэту тэрыторыю перасялілі суседнія хутары і пабудавалі вёску пад назвай “Падсобнае аддзяленне саўгаса імя Леніна”. У першыя дні вайны па мабілізацыі пайшоў на фронт. Вестак ад брата не было. І толькі пасля заканчэння вайны бацьку Паўлу Сцяпанавічу Давыдоўскаму прыйшло паведамленне, што яго сын прапаў без вестак, дзе і калі, невядома. Бацькі памерлі ўжо. А я, яго сястра, жыць спакойна не магу, бо не ведаю пра ваенны лёс майго брата, дзе яго магіла. Высылаю фота брата даваенных гадоў, ён служыў у Баку прыкладна ў 1938 годзе. Надзея Паўлаўна Тарэлка,  Мінск”.
“Мой бацька Дзмітрый Піліпавіч ГАРБАЧОЎ, 1909 года нараджэння, ураджэнец Гарадзішчанскага сельсавета Магілёўскай вобласці, на фронт пайшоў у першы дзень вайны. Да гэтага пражываў у вёсцы Запаточча Магілёўскага раёна. З расказаў маці я ведаю, што ён накіраваўся на прызыўны пункт ў вёску Вендараж, што за пяць кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Вендрыж, а затым у вёску Галынец Магілёўскага раёна, адкуль і адправіўся на фронт. Пра далейшы яго лёс нічога невядома. У верасні 1946 года атрымалі паведамленне пра яго смерць. Ева Дзмітрыеўна Якубовіч (Гарбачова), Магілёў”.
“У гэтым годзе мы будзем адзначаць 65-ю гадавіну вызвалення роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да глыбіні душы крыўдна, што да сённяшняга дня мы, дзеці (а нас трое, ужо ва ўзросце 79, 77 і 74 гады) не ведаем пра лёс свайго бацькі. З першых дзён вайны Мацвей Фаміч ГРАБАРАЎ, 1905 года нараджэння, быў прызваны для абароны сваёй Айчыны. Пасля перамогі прыйшло паведамленне з Дзяржынскага райваенкамата, што наш бацька прапаў без вестак у чэрвені 1944 года. І яшчэ ад імя сваёй жонкі Зінаіды Канстанцінаўны прашу дапамагчы знайсці яе брата Леаніда Канстанцінавіча ШУТА, 1924—1925 года нараджэння, ураджэнца вёскі Русакі Радашковіцкага (цяпер Валожынскі) раёна Мінскай вобласці. З першых дзён вайны яго вывезлі ў Германію. Пасля ён прыслаў пісьмо з Польшчы, што жывы і здаровы, працуе, жанаты. Мае дачку. Жонку звалі Разалія, дачку -- Альфрэда, пражывалі каля германскай граніцы. Быў адміністратарам двух маёнткаў Ліпкі. Заціслаў Мацвеевіч і Зінаіда Канстанцінаўна Грабаравы, Мінскі раён”.
“Мой бацька Васіль Якаўлевіч БУРАКОЎ, 1906 года нараджэння, жыў у Сенненскім раёне. У першыя дні вайны пайшоў на фронт і дамоў не вярнуўся. Нас засталося пяцёра дзяцей. Мы звярталіся з просьбай дапамагчы знайсці бацьку, адказ быў адзін: прапаў без вестак. Маці наша так і памерла, нічога не даведаўшыся пра мужа. А я спадзяюся, што знайду звесткі пра бацьку. Марыя Васільеўна Кісялёва, Віцебск”.

Блізкія людзі

“Прашу адгукнуцца сваю дачку Людмілу Аляксееўну ЛОГІН, 1954 года нараджэння, ці тых, хто ведае што-небудзь пра яе. У 1998 годзе Людміла паехала ў Польшчу і засталася жыць ў горадзе Высокі Мазавецкі. Адразу званіла, а потым перастала. Алена Пятроўна Жыгала, Навагрудак”.
“Мая сястра Галіна Міхайлаўна КАШКАРАВА, 1937 года нараджэння, пражывала ў горадзе Воткінску Удмурцкай АССР. У 1991 годзе я страціў з ёй сувязь. Пісьмы вяртаюцца з надпісам “У сувязі з выездам”. Сястра жыла ў старым доме-бараку. Магчыма, яго знеслі, і яна атрымала жыллё ў іншым месцы. У гэтым жа горадзе жыла яе дачка, а мая пляменніца Марыя Мікалаеўна Кашкарава (прозвішча дзявочае). Можа, яе зможаце знайсці. З родных у мяне была толькі сястра. Уладзімір Міхайлавіч Казачкоў, Расоны”.
“Шукаю бацьку Мікалая Пятровіча ШЭВАРОВА, 1897 года нараджэння, ураджэнца вёскі Кішчыцы Шклоўскага раёна. Пайшоў на фронт ў пачатку ліпеня 1941 года. Ваяваў у артылерыі, быў наводчыкам. Яго часць разбілі фашысты на тэрыторыі Расіі (пад горадам Ельня Смаленскай вобласці). Многіх савецкіх салдат тады захапілі ў палон. Яшчэ хачу знайсці звесткі пра дзядулю, які ў 1895--1905 гадах жыў з маёй бабуляй, нажыў траіх дзяцей, быў кіраўніком лесапільнага завода, што знаходзіўся ў лесе каля вёскі Рабкі (цяпер Чэрнеўскага сельсавета Дрыбінскага раёна). Затым дзядуля трагічна загінуў. Быў прыезджы, адкуль, невядома. Мы ўвесь час лічылі, што яго прозвішча Вішнявецкі. І толькі два гады назад даведаліся, што яго звалі Браніслаў ЛЯСНЕЎСКІ. Віктар Мікалаевіч Шэвароў, г.п.Краснаполле”.

Спадзяюцца на цуд

“Прашу дапамагчы знайсці сястру маёй мамы Ганны Іосіфаўны Паўловіч, ураджэнкі вёскі Пруцк Пухавіцкага раёна. Іх бацька Іосіф Фёдаравіч Паўловіч, удзельнік Вялікай Айчыннай, прыйшоў з вайны ў 1945 годзе. Маці, Марыя, моцна абгарэла і памерла ў 1945 годзе, не дачакаўшыся мужа. Тады ёй было 30 гадоў. Мая маці мела яшчэ двух братоў, якіх звалі Саша і Іван, а таксама маленькую (прыкладна 9 месяцаў) сястру Марусю. Калгас накіраваў яе ў Барысаўскі дзіцячы дом, бо глядзець не было каму. Прыкладна праз тры гады з дзіцячага дома прыслалі пісьмо-даведку, дзе паведамлялася, што дзіця жывое і здаровае і яго можна забраць або наведаць. Але сям’я жыла вельмі бедна, таму вырашылі, што там Марусьцы будзе лепш. Брат Іван дзесьці ў 1960 годзе ездзіў у гэты дзетдом, шукаў сястру, але там сказалі, што яна памерла. Магчыма, яе ўдачарылі, таму і не сказалі, дзе яна. Бо ніякага паведамлення пра яе нібыта смерць не было. Усе браты маёй маці памерлі, і думка пра магчымую сустрэчу з яе сястрой усё часцей вярэдзіць душу. Мы спадзяёмся на цуд. Таццяна Васільеўна Касавец, Пухавіцкі раён”.

Мы дапамаглі сустрэцца

Пётр Лазаравіч Казлоў з Оршы шукаў сваіх добрых сяброў.  Іван і яго жонка Валянціна Міхайлаўна Сазановічы жылі на вуліцы Галадзеда ў сталіцы. Муж працаваў у дзіцячым садку, а жонка -- на трактарным заводзе. Ім прыкладна каля 70 гадоў. У іх былі дзве дачкі. Доўгі час яны перапісваліся, тэлефанавалі адно аднаму, а потым пераехалі ў новую кватэру, і сувязь абарвалася. Але не назаўсёды: яны знайшліся і сувязь аднавілася.
Мінчанін Васіль Аляксандравіч Прахіра шукаў звесткі пра свайго дзядзьку Канстанціна Мартынавіча  Мяльгуя, 1913 года нараджэння, які жыў у вёсцы Зацань Мінскага раёна. Ён у час вайны быў партызанам 6-га атрада 1-й антыфашысцкай брыгады імя Радзівонава. Звесткі пра лёс дзядзькі накіраваны пісьмом.
Зоя Міхайлаўна Ліпніцкая (Бядрыцкая) з Жодзіна шукала сваіх аднакурснікаў, з якімі вучылася ў Пінскім індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме па спецыяльнасці тэхнік-механік, майстар вытворчага навучання. Адгукнуўся Юрый Іванавіч Цішчанка з Клецка, які пакінуў для яе нумары тэлефонаў. Пошук астатніх аднакурснікаў працягваецца.
Жыхарка Пінска Марыя Андрэеўна Кручко (Гарагляд) шукала сястру Веру. Пасля смерці родных іх засталося чацвёра. Нарадзіліся яны ўсе ў вёсцы Забораўцы Пінскага раёна. Верачцы, малодшай сястры, тады быў гадок з паловай. Пасля смерці бацькоў яе аддалі ў дзіцячы прыёмнік, які быў у Пінску, а астатніх крыху пазней накіравалі ў Пагост-Загародскі дзіцячы дом. Было паведамленне, што Верачку хочуць удачарыць. У якім годзе гэта здарылася, дакладна невядома, можа, у 1948 ці 1949-м. Марыя з сястрой Нінай яе доўга потым шукалі, але не знайшлі. Так пра Веру нічога не ведалі. Нават фотаздымкаў яе ў іх не было. Але нядаўна даслаў ліст у рэдакцыю “Народнай газеты” сусед, хочацца спадзявацца, той самай маленькай Верачкі, якую шукалі родныя.

Радыёпраграма “Помні імя сваё” выходзіць у эфір на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю ў 18.00 і ў сераду ў 21 гадзіну.
 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter