"ПОМНІ ІМЯ СВАЁ..."

Сустрэч ніколі не бывае зашмат. Асабліва з тымі, з кім не бачыліся дзесяткі гадоў. Аднакласнікі, аднакурснікі, сябры па-ранейшаму вельмі часта звяртаюцца па дапамогу на сумесны праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” “Помні імя сваё...”. І з нашай дапамогай нават у сталым узросце едуць, спяшаюцца на сустрэчу са сваёй маладосцю. А потым паведамляюць нам з калегамі, як падбадзёрылі іх сябры, успаміны, як хочацца радавацца жыццю ў любым узросце, калі побач надзейныя, добрыя людзі. Цяпер яны ўжо не згубяць адзін аднаго. А мы будзем дапамагаць іншым.
БлІзкІЯ людзІ

“Падчас вайны мой дзядзька Іосіф Амвросьевіч ІОЛАБ трапіў у палон на тэрыторыі Польшчы. Пасля вызвалення застаўся там жыць. Ажаніўся, жонку звалі Ра-залія, нарадзіліся дочкі Гражына і Сабіна і сын Казімір. Сям’я дзядзькі ў 70-я гады часта прыязджала да нас у госці. Потым дзядзька памёр, з часам сувязь са стрыечнымі абарвалася. Хачу праз столькі гадоў наладзіць сувязь з роднымі людзьмі. Леанід Мікалаевіч Іолаб”.
“Шукаю брата Мікалая Мікалаевіча ЯРАШЭВІЧА, 19 студзеня 1963 года нараджэння, ураджэнца горада Чэрвеня. Летам 1989 года брат звольніўся з работы, забраў дакументы і больш з таго часу яго ніхто не бачыў. Куды ён дзеўся? Што з ім здарылася? Магчыма, паехаў на заробкі, але куды... Раіса Мікалаеўна Сярпейка, Гродна”.
“Мне было чатыры месяцы, калі захварэла і памерла маці, бацька загінуў на вайне. Старэйшага брата Сашу ўладкавалі ў дзіцячы дом. Пасля заканчэння школы ён вучыўся ў сувораўскім вучылішчы ў Казані, а потым у ваенным фінансавым вучылішчы ў Яраслаўлі. Служыў у Рызе, ажаніўся. Жонку звалі Валянціна, дачку — Людміла. Я аднойчы быў у яго ў гасцях, як прыйшоў з арміі. Пасля распаду Савецкага Саюза сувязь з Сашам і яго сям’ёй абарвалася. У мяне застаўся адрас, дзе ён служыў: Рыга-7, в/ч 64325, 79-ы асобны полк сувязі 15-й паветранай арміі (быў начальнікам фінаддзела). Мне ўжо 63 гады, а брат прыкладна 1935—1937 года нараджэння. У нас яшчэ была сястра Рая, у дзяцінстве яна моцна абгарэла, жыла ў інтэрнаце. Яе ўжо няма на гэтым свеце, я застаўся адзін. Вельмі хачу адшукаць брата ці яго сям’ю. На фота-здымку падчас майго прыезду ў Рыгу Сашына сям’я (жонка і дачка) і я. Філіп Фядосавіч Заяц, Гомельская вобласць”.
“Шукаем звесткі пра Таццяну Міхайлаўну ФАДЗЕЕВУ (Рашэтнікаву), 1938 года нараджэння. Апошні ліст ад Таццяны прыйшоў у сакавіку 1993 года. Яна паведамляла, што сям’я атрымала кватэру ў горадзе Стрыжавы Том-скай вобласці, ды забылася пазначыць вуліцу. Мы пісалі ў Стрыжавы, адказалі, што адрасат выбыў. А так хочацца сустрэцца з родным чалавекам. Зінаіда Уладзіміраўна і Яўген Міхайлавіч Фадзеевы”.
“Мой бацька Міхаіл Васільевіч Бугаеў (Бугаёў) хоча даведацца пра лёс яго сястры Таццяны Васільеўны БУГАЕВАЙ (Бугаёвай), 1920 года нараджэння, ураджэнкі вёскі Новы Быхаў Быхаўскага раёна. Да вайны яна жыла ў гэтай вёсцы, прыкладна з 1937 года вучылася ў Быхаве ў медыцынскім вучылішчы і атрымала прафесію хірургічнай сястры. Потым працавала ў Быхаўскай гарадской бальніцы. Падчас акупацыі фашысты забралі Таццяну і яе сяброўку для работы ў магілёўскім шпіталі. У 1943 годзе яна знаходзілася ў вёсцы Новы Быхаў, расказвала пра лячэнне савецкіх ваеннапалонных і працу ўрачоў шпіталя. У кастрычніку таго ж года яна пайшла з дому ў горад Быхаў на спатканне з урачом, які знаходзіўся ў зняволенні ў фашыстаў, і больш мы з ёй не бачыліся і ніякіх звестак пра яе не маем. Наталля Міхайлаўна Валкоўская”.
Аліна Сяргееўна Ткачэнка з Краснадара хоча даведацца пра лёс і месца пахавання Аляксея Пятровіча ТКАЧЭНКІ, які загінуў у 1944 годзе дзесьці ў Прыбалтыцы.
“Стрыечны брат маёй маці Ян Янавіч САВІЦКІ ў 1942 годзе быў вызвалены з палону польскай сям’ёй. Пасля вайны застаўся ў Польшчы, ажаніўся. Была інфармацыя, што ён спрабаваў аднавіць сувязь з маці і сястрой, дасылаў лісты на польскай мове, але родныя яе не ведалі, таму не адказвалі, ды і баяліся. Ян Янавіч быў родам з вёскі Пуцінава або Скакуны Міёрскага раёна. Бацька яго памёр яшчэ да вайны, маці — 10 гадоў таму, а сястра Марыя жыве ў Верхнядзвінскім раёне. Мая маці-нябожчыца вельмі хацела яго адшукаць, не выключала магчымасці, што адзін з вядомых польскіх ваенных Ян Янавіч Савіцкі мог быць сынам нашага Янкі. Галіна Сцяпанаўна Беразоўская (Кісляк), Мінск”.
“Адшукваю зводных братоў Рыгора Паўлавіча ХОЛАДА, 1949-га, і Равіля Паўлавіча ХОЛАДА, 1953 гадоў нараджэння. Яны сыны ад першага шлюбу майго бацькі Паўла Рыгоравіча Холада. Я толькі ведаю, што яго першая жонка Сафія або Соф’я (па нацыянальнасці татарка) паехала з імі ў Татарстан. А з бацькам яны жылі ў Віцебскай вобласці. Бацька пасля заканчэння Полацкага лесатэхнічнага тэхнікума працаваў лесніком. Памёр у 1976 годзе. Яму так і не пашчасціла з імі сустрэцца. Я ўжо сама бабуля, маю двух дарослых сыноў. Элеанора Паўлаўна Холад, Мінск”.

ПошукІ І знаходкІ

Выпускніца Магілёўскага педвучылішча (1980—1984 гады) Ніна Яўгенаўна Перапечына (Сівалобцава) шукала Валянціну Міхайлаўну Міцкевіч. Сяброўка павінна была жыць у горадзе Беразіно ці ў раёне, выйшла замуж за міліцыянера і паехала туды. Так яно і ёсць на самай справе. Валянціна Міхайлаўна зараз жыве ў Беразіно. Калі калегі размаўлялі з ёй апошні раз, яна збіралася ехаць у Магілёў на сустрэчу з аднакурсніцамі.
Дзесяткі гадоў не бачылі-
ся Валянціна Міхайлаўна Герасімовіч (Міскевіч) і Марыя Уладзіміраўна Саламевіч (Байкевіч). Валянціна Міхайлаўна імкнулася адшукаць сяброў, былых аднакурснікаў Навапольскага сельгастэхнікума. Прачытаўшы пра гэта ў нашым выданні, адгукнулася дачка Марыі Уладзіміраўны, а затым і яна сама. Яна вельмі хоча сустрэцца з сяброўкай, адрас якой мы вышлем поштай.

Гора мацярынскае
“Прапаў мой сын Аляксандр Паўлавіч БЕЛАМЫЗАЎ, 4 красавіка 1959 года нараджэння, ураджэнец вёскі Каменка Шчучынскага раёна. Пасля арміі ён вярнуўся дадому, працаваў у саўгасе шафёрам. Потым пачаў ездзіць у Польшчу, там добра зарабляў. А 13 сакавіка 1998 года з сябрамі паехаў у Ізраіль, праз Кіпр. Там застаўся, працаваў, нават высылаў дадому грошы, некалькі разоў тэлефанаваў сям’і ў Гродна. З 1999 года пра сыночка свайго нічога не ведаю. Гады мае ўжо немаладыя, хочацца дачакацца яго дадому. Людзі добрыя, дапамажыце. Стэфаніда Віктараўна Дуброўская”.

ДарагІЯ сЯбры

Л.І.Бурдыка з Барысаўскага раёна шукае Вячаслава СТАРЖЫНСКАГА са Старых Дарог.
“Хачу знайсці сваю сяброўку Мілену МІКАЛАЕВУ (прозвішча дзявочае). Мы з Міленай і маім мужам Артурам вучыліся ў 4-й сярэдняй школе Наваполацка. У 18 гадоў Мілена выйшла замуж, змяніла прозвішча на Маладзёжкіна. Напачатку 1990-х разам з сынам Раманам паехала жыць у Ізраіль. Ад яе прыйшлі два пісьмы з горада Бат Ям. У Беларусі заставаліся яе маці і малодшая сястра. Пасля ад’езду Мілены яны пераехалі ў Мінск, і ўсе сувязі абарваліся. Алена Меркульева (Кірычэнка)”.
“Шукаю Валянціну Пятроўну КАЗАЧОНАК, 1956 года нараджэння. Яна да 1964 года жыла ў горадзе Чарняхоўску. Затым (бацька быў ваенным) сям’я пераехала ў Венгрыю, а адтуль — у Віцебск, на радзіму бацькі. Маці Валянціны звалі Марыя. Ёсць і малодшая сястра Алена. Мяркую, што Валянціна можа працаваць настаўніцай матэматыкі. Надзея Анатольеўна Зажыгіна (Чумакова), Быхаў”.
Дарэчы, Надзея Анатольеўна гатова стаць нашым добраахвотным памочнікам і спрыяць у пошуку жыхароў Быхава, за што мы ёй шчыра ўдзячны.
“Адшукваю сяброўку па Гро-дзенскім сельгастэхнікуме выпуску 1960 года Валянціну КУПРЫЯНЦАВУ. Валянціна нарадзілася ў вёсцы Азарычы Слаўгарадскага раёна. Я пісала ў яе родную вёску, каб даведацца пра сяброўку, але безвынікова. Яшчэ хачу даведацца, як склаўся лёс маёй аднакурсніцы Марыі ДАВІДОВІЧ, якая родам са Шклоўскага раёна. Зоя Рыгораўна Матусевіч (Валуева), Магілёў”.
“Раіса Сяргееўна ФРАНЦУЗАВА (прозвішча дзявочае) нарадзілася 3 лютага 1962 года ў вёсцы Крукаўшчына Горацкага раёна. У 1977—1980 гадах мы ра-зам вучыліся ў Мінскім палітэхні-куме па спецыяльнасці “справавод” у групе АД-20. Жылі ў адным пакоі. Вельмі сябра-валі. Праз пяць гадоў па-сля заканчэння тэхнікума быў вечар сустрэчы, аднак Рая не прыехала. Магчыма, яна жыве ў Мінску. Яшчэ з намі вучыліся Валянціна Сіліч і Святлана Рагоўская. Мы разам шукаем Раісу. І просім адгукнуцца ўсіх вы-пускнікоў групы АД-20 Мінскага палітэхнікума. Ала Канстанцінаўна Ганчарова (Суша)”.

ПрапалІ без вестак

“Мой бацька Іосіф Мацвеевіч ГУРЫНОВІЧ нарадзіўся ў вёсцы Слабада Капыльскага раёна. У канцы красавіка 1941 года яго паклікалі на зборы, а ў пачатку вайны бацька трапіў у палон у Слуцк. Больш пра яго мы нічога не ведаем. Маці нашу забілі ў гады вайны, нас выхоўвала бабуля. Высылаю даваенны фотаздымак бацькі, магчыма, хто-небудзь пазнае яго. Можа, бацька ўцёк з палону ці яго забралі ў Германію? Яшчэ я хачу сустрэцца з дарагім мне чалавекам, з якім па волі лёсу я не бачылася шмат гадоў. Ігар Аляксандравіч (ці Мікалаевіч) ГУРЫНОВІЧ, 3 сакавіка 1959 года нараджэння, ураджэнец Мінска. Магчыма, яму далі другое імя. Мне неабходна яму шмат чаго расказаць. Станіслава Іосіфаўна Гурыновіч, Мінская вобласць.
“З фронту не вярнуўся мой бацька Мікалай Аляксеевіч ГАРАДОЎСКІ, 1911 года нараджэння, ураджэнец вёскі Лешчанка Кіраўскага раёна. Да вайны працаваў настаўнікам. Ваяваў у Фінскую, потым пайшоў на Вялікую Айчынную. Я нарадзіўся ў 1940 годзе і бацьку зусім не памятаю. Толькі па расказах маці ведаю, які ён быў добры, мужны чалавек, дзе ваяваў. Прыйшло паведамленне, што ён прапаў без вестак у 1944 годзе. Спадзяюся, што засталіся ў жывых яго аднапалчане, можа, хто ўспомніць бацьку? Барыс Мікалаевіч Гарадоўскі, Гомельская вобласць”.
“Мой брат-лётчык Ілля Іванавіч ПАПОВІЧАЎ нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Казлоўка Новадзеравенькаўскага раёна Арлоўскай вобласці. Пасля заканчэння 10 класаў пайшоў у армію, прыкладна ў 1939—1940 годзе. Вучыўся ў Курскай лётнай школе. З вайны пісаў дадому пісьмы. Аднойчы паведаміў, што паранены, ляжыць у шпіталі ў Нальчыку і, як толькі рана загоіцца, адразу пойдзе на фронт змагацца з ворагам. Апошняя паштоўка прыйшла ў маі 1943 года, зваротны адрас быў такі: палявая пошта 17306 “Ш”. А потым сям’я атрымала пахавальную, у якой паведамлялася, што ён па-геройску загінуў. Праз некаторы час прыйшоў ліст ад яго двух таварышаў Васіля Бірукова і Хасанава (імя забылася). Яны пісалі, што Ілля быў добрым камандзірам, загінуў у баі і пахаваны ў горадзе Арджанікідзе. Дзе дакладна знаходзіцца магіла брата, мы не ведаем. Магчыма, ва Уладзікаўказе засталася брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады вайны. Паведаміце, нашы дзеці і ўнукі паедуць туды і аддадуць даніну памяці дзеду. Аляксандра Іванаўна Лявонава”.
“Да пачатку вайны мой брат Ягор Сямёнавіч ІВАНОЎ, 1920 года нараджэння, служыў у Казані, дадому пісаў, што быў зброевы майстар. Па словах яго аднапалчан, напачатку вайны іх эшалонам прывезлі ў Оршу. Многія загінулі ў баі, а некаторыя трапілі ў палон. Потым многія з іх уцяклі. Што здарылася з маім братам, ніхто дакладна расказаць не можа. Магчыма, ён таксама трапіў у палон. Ці загінуў на полі бою. З Цэнтральнага архіва прыйшоў адказ, што ён прапаў без вестак у чэрвені 1944 года. Гэта значыць, што ён застаўся жывы пасля Оршы? Віктар Сямёнавіч Іваноў, Віцебская вобласць”.
“Шукаю месца пахавання брата Івана Філіпавіча ПРЫБЫЛЬСКАГА, 1925 года нараджэння, ураджэнца вёскі Лукі Жлобінскага раёна. З восені 1942-га Іван знаходзіўся ў партызанскім атрадзе Карунчыка (прозвішча пазначана неразборліва). Быў паранены і памёр ад ран у ліпені 1944 года; з паведамлення вядома, што пахавалі яго ў вёсцы Навасады Гайнаўскага раёна тады Брэсцкай вобласці. Я шукаў магілу — безвынікова. У краязнаўчым музеі Брэста мне адказалі, што брат мог быць пахаваны ў Гайнаўскім павеце Беластоцкага ваяводства (Польшча). Я спрабаваў туды звярнуцца, шукаў кнігу памяці пахаваных савецкіх салдат у Гайнаўцы, аднак прозвішча брата там не пазначана. Магчыма, ён быў у іншых спісах ці пахаваны на тэрыторыі Беларусі. Васіль Філіпавіч Прыбыльскі”.
“Мой брат Адам Савельевіч ШАРУЕЎ нарадзіўся ў 1919 годзе. Перад вайной служыў у Косаве Брэсцкай вобласці. Мы тады жылі на Гомельшчыне (вёска Прудок Кармянскага раёна). Зімой 1943—1944 года мы атрымалі ад Адама пісьмо, ён пісаў, што быў у партызанскім атрадзе на Брэстчыне. 18 студзеня 1945 года брат загінуў у баях за вызваленне горада Гумбінін (зараз Несцераў) Калінінградскай вобласці і пахаваны ў брацкай магіле. Пасля вайны прыйшло пісьмо з Кобрынскага раёна ад дзяўчыны, якая назвалася Нінай. Яна пытала, як склаўся лёс Адама, мы адказалі, што ён загінуў, але яна не хацела верыць. Магчыма, Ніна ведала значна больш пра лёс Адама. Мы спрабавалі з ёй звязацца, але сувязь абарвалася. Можа, яна яшчэ жыве на Кобрыншчыне, хай адгукнецца. Ёсць надзея, што брат не загінуў. Мікалай Савельевіч Шаруеў, Мінск”.

Нам дапамагаюць

На радыё патэлефанавала Аляксандра Мікалаеўна Чобат. Яна чула, што шукаюць месца пахавання салдат па прозвішчы Волкавы, якія загінулі ў Вялікую Айчынную. У вёсцы Параф’янава Докшыцкага раёна, дзе Аляксандра Мікалаеўна часта адпачывае, ёсць помнік, на якім пазначана такое прозвішча. А раптам гэта дапаможа ў пошуку загінуўшых.
Сапраўды, па радыё гучаў, а мы друкавалі ліст, у якім Жанна Аляксандраўна Пясецкая адшуквала родных па прозвішчы Волкавы, якія загінулі ў гады вайны. Аднак гэта прозвішча ў базе даных значыцца не адзін раз. Мы з калегамі праверым усе звесткі і абавязкова звяжамся з тымі, хто шукаў Волкавых.

Дзе карані?
Мікалай Мікалаевіч Ізабэла з Гродна шукае выхавацеляў і выхаванцаў Клімавіцкага дзіцячага дома, якія ў 1936—1941 гадах знаходзіліся там, а з пачаткам вайны былі эвакуіраваны ў Саратаўскую вобласць. Яшчэ ён шукае сваякоў. Прозвішча Мікалая Мікалаевіча было зменена пры афармленні ў дзіцячы дом (тады яму было каля 2 гадоў). З дзяцінства ён памятае бацьку ў ваеннай форме, якога праводзілі на вакзал, а таксама бабулю і вясковую хату.

  ПІсьмо з УкраІны

“Мой дзядзька Мікалай Якаўлевіч ШЧАРБІНА нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Селішча Жытомірскай вобласці. У 1943-м пайшоў на фронт. Даслаў дадому некалькі лістоў. Палявая пошта была 1825. Пасля вайны прыйшло паведамленне, што дзядзька прапаў без вестак. Магчыма, ён загінуў. Тады, дзе пахаваны? Калі ў Беларусі ёсць на брацкіх магілах прозвішча і імя Шчарбіна Мікалай, паведаміце, можа, гэта наш родны чалавек. Арцём Фёдаравіч Трахімчук, Жытомірская вобласць”.

Па прозвІшЧы Бакула

Ядвіга Даўкіта з Латвіі шукае ў Беларусі родных па прозвішчы БАКУЛА. “Мая бабуля Ганна Пятроўна Бакула нарадзілася 20 мая 1885 года ў вёсцы Насовічы Свянчонскага раёна. У яе быў брат, імя яго не ведаю, а прозвішча Бакула. Іх бацькі Марыя і Пётр рана памерлі, дзяцей некаторы час даглядалі суседзі, хто чым мог дапамагаў. Потым мая бабуля пераехала ў Пецярбург, а брат застаўся на радзіме. Бабуля выйшла замуж, нарадзіліся дзеці, потым унукі. Але бабуля часта ўспамінала сваю сям’ю, брата. Магчыма, яго дзеці, унукі жылі ў Беларусі. Можа, хто чуў ужо гэту гісторыю ад сваіх бацькоў, адгукніцеся. Будзем рады сустрэчы з роднымі людзьмі”.

Ведаць свой род
“Я шукаю сваякоў з прозвішчам Беляза. Гэта рэдкае прозвішча, і я ведаю, што карані мае беларускія і, магчыма, польскія (па лініі прабабулі). Мой пра-дзед Афанасій жыў у Даўгаўпілсе або ў тых мясцінах. Здаецца, меў адносіны да чыгункі. Вельмі хочацца, каб мая ўнучка ведала свой род. Міхаіл Іванавіч Беляза, Санкт-Пецярбург”.

Радыёпраграма “Помні імя сваё”
выходзіць у эфір на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю ў 18.00 і ў сераду ў 21 гадзіну.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter