Помнік бацьку

Тым чэрвенем Уладзiмiр Старавойтаў, галоўны бухгалтар калгаса «Чырвоны партызан-1», адчуваў: гiтлераўская Германiя паводзiць сябе надта нахабна — ушчыльную наблiзiлася да савецкай гранiцы.

Тым чэрвенем Уладзiмiр Старавойтаў, галоўны бухгалтар калгаса «Чырвоны партызан-1», адчуваў: гiтлераўская Германiя паводзiць сябе надта нахабна — ушчыльную наблiзiлася да савецкай гранiцы.

У раёне хадзiлi чуткi, што то аднаго нямецкага шпiёна злавiлi, то другога. Маўляў, разнюхвалi яны дыслакацыю воiнскiх часцей, збiралi звесткi пра аэрадром, дзе базiравалася авiяцыя дальняга дзеяння.

Адным словам, у паветры пахла порахам...

Старавойтаў ведаў: калi раптам вайна, ён будзе мабi-

лiзаваны. Але калi прынеслi павестку тэрмiнова з’явiцца ў ваенкамат, разгубiўся. Жонка замiтусiлася, забегалi каля яго трое дзяцей-падлеткаў, заплакала ў люльцы трохмесячная Таська.

“Збiрай, Уля, у мяне мала часу”, — перамагаючы душэўны боль, сказаў гаспадар i пачаў складваць у рэчмяшок чыстую бялiзну, кубак, лыжку, акраец хлеба ды кавалачак сала. Абняўся са сваiмi, выйшаў на дарогу. На спадарожнай машыне дабраўся да Бабруйска.

Там адразу заспяшаўся ў ваенкамат. Людзей прыбыло шмат. Нарэшце пачулася каманда: “Па машынах!”

Старавойтава разам з iншымi мабiлiзаванымi адвезлi ў ваенны гарадок Кiсялевiчы. Там выдалi зброю, абмундзiраванне i папярэдзiлi: “Вораг блiзка...”

Зводны атрад з сямiдзесяцi чалавек закiнулi на паўднёвы захад горада, за раку Бярэзiну. Старавойтаў радаваўся: да дому рукой падаць. Разам з земляком з суседняй вёскi ён знаходзiўся ў саставе невялiкага падраз-

дзялення, усяго з пяцi чалавек, якое акапалася на ўзвышшы побач з чыгункай. Дзень, другi – цiха. Быццам няма нiякай вайны, толькi манеўры. Але вось пачало нешта вухкаць у горадзе. Гэта немцы бамбiлi аэрадром i чыгуначную станцыю. А на дзесяты дзень вайны атрад немцаў наблiзiўся да iх пазi-

цый. Спачатку з боку горада паказаўся адзiн танк, потым другi, iмклiва рухалася па чыгунцы дрызiна. Завязаўся кароткi, але жорсткi бой. Старавойтаў прыкрываў таварышаў. Адстрэльваўся да апошняга, стаў перабягаць – i яго прашыла варожая куля. Непаслухмянымi рукамi ён дастаў з бакавой кiшэнi гiмнасцёркi невялiкую, складзеную надвое паперку i хiмiчным алоўкам, пера-

сiльваючы сябе, вывеў: “Памiраю. Муж...” Сiлы на большае не хапiла...

Так i ляжаў воiн на месцы смяротнай схваткi, у адной руцэ – “трохлiнейка”, у другой як знак бяды – запiска...

Першай цела загiнуўшага воiна заўважыла жыхарка пасёлка Зялёнка Сiлiвончык. Хто ён? Адкуль? Запiска не магла даць адказу. А вось медальён, якi ляжаў побач, сведчыў дакладна: з вёскi Бортнiкi. “Дык там жа мой сын старшынёй сельсавета працаваў!” – адразу падумала жанчына. Яна тут жа напiсала запiску ў Бортнiкi, яе сям’i Старавойтава перадалi разам з медальёнам i перадсмяротным пасланнем.

Добрыя людзi разам з Сiлiвончык пахавалi салдата на месцы яго гiбелi. Улляна Старавойтава з дзецьмi пабывала на магiле мужа.

Трэба было неяк жыць, дзяцей узнiмаць... Хадзiла ў калгас, даражыла кожнай палачкай-працаднём. А думкi не давалi спакою: муж загiнуў, ёсць сведкi, ёсць медальён, запiска, але афiцыйна ён лiчыцца прапаўшым без вестак. Паехала ў раённы ваенкамат. Там цярплiва выслухалi, пазнаёмiлiся з дакументамi, але... Спасла-

лiся на выпiску з архiва Мiнiстэрства абароны СССР: “прапаў без вестак”.

З вялiкай крыўдай у душы жыла ўдава... Праўда, землякi з роднага калгаса “Гiгант” ёй спачувалi, чым маглi, дапамагалi. А галоўнае, дзецi грэлi душу!

З дзецьмi жанчыне пашанцавала. Раслi яны, цягнулiся да вучобы. А як канiкулы — працавалi ў паляводчай брыгадзе, рабiлi ўсё тое, што i дарослыя.

Першым вылецеў з роднага гнязда Мiкалай, паступiў вучыцца ў вышэйшае Ваенна-марское вучылiшча iмя Фрунзе. Затым Леанiд паспяхова здаў экзамены ў Гомельскi iнстытут чыгуначнага транспарту. Аркадзь узяў прыклад са старэйшага брата, таксама абраў прафесiю ваеннага, скончыў напачатку вучылiшча, а потым Акадэмiю Генеральнага штаба, даслужыўся да палкоў-

нiка... Ну а малодшая Тася была пры маме, яе галоўнай памочнiцай.

Здавался, наладзiлася жыццё. Бывала, збяруцца браты разам, дзеляцца навiнамi, а потым гаворка сама сабою заходзiць пра помнiк бацьку: “Няўжо не заслугоў-

вае?” Леанiд, якi ўжо працаваў начальнiкам дэпо Чарняхоўска, што ў Калiнiнградскай вобласцi, узяўся вырабiць помнiк па ўласным праекце. Мiкалай i Аркадзь дапамаглi грашыма.

Неўзабаве помнiк даставiлi ў Бабруйск, далей – у Зялёнку. Два кiламетры сыны неслi помнiк на руках праз забалочаныя мясцiны.

Праз год прыехалi сюды зноў, i радасць змянiлася засмучэннем: хтосьцi збiў з помнiка чырвоную зорку, паквапiўся на пласцiну нержавейкi.

У смутку былi ўсе... I асаблiва малодшая Таiсiя, якая часта прыходзiла на магiлу бацькi. Вырашыла дачка героя звярнуцца да ваенкома горада Аляксандра Марчанкi i старшынi савета ветэранаў Ленiнскага раёна Уладзiмiра Галаенкi: маўляў, так i так, зняважана памяць салдата. Да справы падключыўся начальнiк Бабруйскай дыстанцыi пуцi Васiль Грыб. I яго падначаленыя разам з Уладзiмiрам Фархутдзiнавым устанавiлi новы помнiк – на вякi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter