Поле прымала сёлета суровы экзамен. Усім – «выдатна»...

ГЭТА была незвычайная карціна. У аўторак, у другой палове дня, прама на іржышчы толькі што ўбранага пшанічнага поля КУПСГП «Верхнядзвінскі» ўшаноўвалі лепшых хлебаробаў раёна: кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў гаспадарак, камбайнераў, вадзі- целяў. Прычына была самая што ні ёсць важная і хвалюючая: менавіта на гэтым полі пастаўлена кропка жніва зерневых каласавых. На круг іх у раёне сабрана 30,5 цэнтнера з гектара. Гэта лепшы вынік у вобласці. У каравай Віцебшчыны ўнесена 75,3 тысячы тон зерня.

У Верхнядзвінскім раёне сабралі на круг 30,5 цэнтнера з гектара — лепшы вынік на Віцебшчыне

ГЭТА была незвычайная карціна. У аўторак, у другой палове дня, прама на іржышчы толькі што ўбранага пшанічнага поля КУПСГП «Верхнядзвінскі» ўшаноўвалі лепшых хлебаробаў раёна: кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў гаспадарак, камбайнераў, вадзі- целяў. Прычына была самая што ні ёсць важная і хвалюючая: менавіта на гэтым полі пастаўлена кропка жніва зерневых каласавых. На круг іх у раёне сабрана 30,5 цэнтнера з гектара. Гэта лепшы вынік у вобласці. У каравай Віцебшчыны ўнесена 75,3 тысячы тон зерня.

ТОЕ, што зрабілі сёлета верхнядзвінскія хлебаробы, можна назваць подзвігам. Наша газета расказвала, якая бяда адбылася тут вясной, калі Заходняя Дзвіна выйшла з берагоў і пад вадой апынуліся тысячы гектараў азімых. Небывалы за  апошнія паўвека павадак закрануў дзесяць з чатырнаццаці гаспадарак. Аўтару гэтых радкоў давялося ў тыя дні пабываць ў ААТ «Прудзінкі». На полі з трыцікале разлілося возера ў тры сотні гектараў. Не ў зайздросным становішчы былі таксама і многія іншыя ўчасткі. Але мяне ўразіла іншае: аптымістычны настрой дырэктара гаспадаркі Васіля Красніка:

— Мы яшчэ пазмагаемся. Мабілізуем усе сілы і рэсурсы — і свае 50 цэнтнераў усё роўна на круг возьмем!

Не выйшла пяцьдзясят, бо ўслед за навадненнем ўдарыла засуха. Але нават пры такіх непрадказальных «выкрутасах» прыроды сабралі 41,2 цэнтнера з гектара, або ўсяго на тры цэнтнеры менш, чым у мінулым, вельмі спрыяльным годзе.

А Аляксандр Барсток намалаціў 1650 тон зерня і цалкам прэтэндуе на ўдзел у рэспубліканскіх «Дажынках» сярод маладых.

Адметна тое, што галоўнымі аграномамі ў пераважнай большасці гаспадарак з’яўляецца моладзь да трыццаці гадоў. Яны прымяняюць новыя тэхналогіі і дабіваюцца істотных вынікаў.

ВЫСТУПАЮЧЫ на «Дажынках», старшыня райвыканкама Ігар Марковіч падзякаваў за ратную працу камбайнераў, галоўных аграномаў, інжынераў і кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў упраўлення за самаадданыя і граматныя дзеянні, за тое, што вытрымалі суровае выпрабаванне. Словы падзякі ў поўнай меры адносіліся і да самага маладога дырэктара раёна — кіраўніка ААТ «Бялькоўшчына» Георгія Рагачэўскага, які ўдала вытрымаў экзамен на сваёй першай уборачнай, а гаспадарка сабрала на круг 31,6 цэнтнера зерня, што вышэй сярэднераённага паказчыка.

А вось галоўны тэхнолаг раёна, першы намеснік старшыні райсельгасхарча Люцыя Грэсько правяла сваю юбілейную, саракавую ўборачную. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна сказала:

— Жніво — гэта самая лепшая для мяне пара. Прыгадваю самае першае. Днём — у полі, а ноччу — дзяжурства на таку. Ад стомы валюся з ног. Загадчык спачувае: «Ідзі, паспі!» — «Дзе?» — пытаюся. «Ды вось на зерні!..» І сёння я так набіраюся сіл.

ГАНАРОВАЕ права зжаць апошнюю паласу было дадзена лепшаму камбайнеру-«тысячніку» КУПСГП «Верхнядзвінскі» Леаніду Карповічу. Затым артысты народнага ансамбля «Сенькавіца» цікава  правялі абрад «Дажынак», так, як гэта было ў нашых продкаў. Свяшчэннікі, праваслаўны і каталіцкі, асвяцілі каравай, правялі малебен за будучы, які, дарэчы, закладваецца ўжо сёння.

БОЛЬШАСЦЬ гаспадарак раёна прыступілі да сяўбы азімых. Сама больш, 300 гектараў, або пятую частку, пасеялі ў ААТ «Шайцерава». Гэта гаспадарка, дзе кіраўніком Міхаіл Гумнянкоў, першая ў раёне па валу намалочанага сёлета зерня — 9,5 тысячы тон і другая па ўраджайнасці — 39,6 цэнтнера з гектара.

А вось у КУПСГП «Лявонішына» пачалі ўборку другога хлеба — бульбы, палеткі якога займаюць 150 гектараў. Тут жывуць і працуюць знакамітыя бульбаводы Аляксандр Слямнёў і Віктар Скачкоў. У поўнай спраўнасці 3 бульбаўборачныя камбайны, хаця, напэўна, не абыйдзецца і без студэнтаў. Паступілі першыя заяўкі ад пакупнікоў. Ранні «рэд скарлет» ужо выгадна рэалізаваны.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 

 

 

 

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter