Фотаконкурс “НГ”

Покліч роднага краю

Паважаныя сябры, нагадваем вам, што рэдакцыя “Народнай газеты” аб’явіла фотаконкурс “Покліч роднага краю”, прысвечаны Году малой радзімы. Умоўна мы выдзелілі ў ім дзве намінацыі: “Мае вытокі” (фатаграфіі роднай вёскі, пасёлка, вуліцы, двара, увогуле, дарагіх сэрцу месцаў) і “Старыя знаёмыя” (фатаграфіі землякоў, сустрэч з імі і г. д.). Гэта могуць быць не толькі сучасныя здымкі, але і фота з асабістага архіву, зробленыя шмат гадоў таму. Пажадана суправаджаць іх невялікімі славеснымі партрэтамі, замалёўкамі, апавяданнямі аб яркіх падзеях, звязаных з вашай малой радзімай. Паспрабуем скласці з гэтай “фотамазаікі” калектыўны партрэт нашай любай Беларусі. Упэўненыя, ён атрымаецца яркі, неардынарны і вельмі цікавы.

Фатаграфіі і лісты дасылайце на нашу электронную пошту: infong@sb.by або на адрас рэдакцыі: 220013, г. Мінск,

вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета” з паметкай “Покліч роднага краю”. Лепшыя фатаграфіі будуць апублікаваныя на старонках “Народнай газеты”. Вынікі конкурсу мы падвядзём у канцы года, пераможцаў чакаюць прызы. Далучайцеся!

Фота Івана Лужынскага
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter