Погляд эксперта

Эксперт: Для «перазагрузкі» эканомікі патрэбны мадэрнізацыя i кадры

Для «перазагрузкі» беларускай эканомікі патрэбны мадэрнізацыя дзяржпрадпрыемстваў і нарошчванне кадравага патэнцыялу.

Такое меркаванне выказаў сустаршыня Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Беларусі Павел Лашчанка, паведамляе БЕЛТА.

«На мой погляд, калі структура валавога ўнутранага прадукту ў бліжэйшыя тры-пяць гадоў не зменіцца, гэта значыць, па-ранейшаму 70 працэнтаў уласнасці будзе належаць дзяржсектару, то ў першую чаргу трэба гаварыць аб мадэрнізацыі асноўных фондаў на дзяржпрадпрыемствах і аб захаванні і нарошчванні кадравага персаналу», — сказаў Павел Лашчанка.

У той жа час, лічыць ён, вельмі неабходна стабільная і адначасова жорсткая грашова-крэдытная палітыка з боку Нацыянальнага банка і ўрада для таго, каб крэдытныя рэсурсы былі даступныя, адбывалася зніжэнне працэнтных ставак на рынку, а таксама былі магчымымі мадэрнізацыя і нарошчванне экспартнага патэнцыялу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter