Поэт Виктор Шнип: в Добруше 13 мостов, и каждый со своим названием

Добруш паволі вяртаецца ў звычайнае, размеранае жыццё. Але яму ніколі не забудзецца маштабнае, высокае, хвалюючае свята - Дзень беларускага пісьменства. Гучаць апошнія акорды ўрачыстасці. Пісьменнікі і артысты збіраюцца дадому.


- Учора ў мяне прайшла творчая сустрэча з чытачамі, яны былі такімі цікаўнымі і добразычлівымі, - дзеліцца ўражаннямі паэт, галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп. - Я ўпершыню на свяце пісьменства два дні. У Добрушы добра, адсюль не хочацца з'язджаць. Парадавала надвор'е - з сонечнай прахалодай. Калі людзі сыходзіліся і ўсміхаліся - такое адчуванне, што ад іх усмешак, скажу шчыра, святлела неба. Убачыўся са сваімі сябрамі па пяры. А яшчэ выдатна, што дзякуючы Дням беларускага пісьменства мы пазнаём Беларусь. Не па кніжках і газетах, а па вандроўках. Зараз пра Добруш будзем ведаць не толькі па сшытках, якія вырабляюцца на тутэйшай фабрыцы. Цікавы факт: у Добрушы 13 мастоў, і кожны са сваёй назвай. Прыемна бачыць, што наша Беларусь такая прыгожая!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter