Почырк братоў-сейбітаў

— Пасяўныя агрэгаты вывелі ў поле толькі 10 красавіка, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Іван ТАРАСЕНЯ. – Чакалі, пакуль падсохне глеба.

У ААТ «Багушэвічы» Бярэзінскага раёна пасеяна 224 гектары ранніх збожжавых і зернебабовых культур.

— Пасяўныя агрэгаты вывелі ў поле толькі 10 красавіка, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Іван ТАРАСЕНЯ. – Чакалі, пакуль падсохне глеба.

Засеяныя палеткі ўражваюць акуратнасцю і прыгажосцю: здалёк можна пазнаць прафесійны почырк лепшага ў гаспадарцы механізатара Валянціна Корзуна. Сам жа Валянцін Уладзіміравіч — чалавек сціплы і свае лаўры аддае магутнаму энерганасычанаму трактару «Фенд» з сучаснай сеялкай. Памочнікам у яго брат Віктар Корзун — яны разам абслугоўваюць агрэгат, сочаць за якасцю сяўбы. А Фёдар Кардымон падвозіць насенне.

Мілана ТРАПЯНОК

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) галоўны аграном Іван ТАРАСЕНЯ, сейбіты Фёдар КАРДЫМОН, Валянцін і Віктар КОРЗУНЫ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter