Почему в Глубокском районе на Масленицу готовят разноцветные блины и сыр

На наступным тыдні пачынаецца Масленіца. Не толькі традыцыйныя, але і крэатыўныя рэцэпты выкарыстоўваюць гаспадыні на Віцебшчыне. На Глыбоччыне пачалі фарбаваць у розныя колеры не толькі пасхальныя яйкі, але і масленічныя блінцы.

Фото из архива.

Метадыст па народнай творчасці Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Наталля Нікіфаровіч перш за ўсё ўзгадвае, што да сырнага тыдня мясцовыя гаспадыні рыхтуюць своеасаблівы клінковы сыр. У дзяцінстве яна назірала, як гэта рабіла яе маці. Для прыгатавання прысмаку патрэбны тварог, кіслая смятана, соль. “Клінок” робіцца з марлі ці часткі тканіны, пасля ўся гэтая маса выкладваеца ў клінок і падвешваецца на спецыяльныя металічныя трымальнікі, каб сыраватка сцякла. Потым сыр кладуць пад гнет.

- Мнюцкая старана, найбольш вёска Мацюкова, робіць паласаты ці вясёлкавы сыр, яго часта заказваюць на вяселлі, -- адзначае Наталля Уладзіміраўна. – Для яго бяруцца тыя ж прадукты, што для клінковага, але с цукрам (прапорцыі на кілаграм тварагу 250 грамаў цукру і літр смятаны). Дабаўляецца разведзены на паравой лазні жэлацін. Перашмешваецца і дзеліцца на некалькі частак. Калі маса гусцее, у кожную долю гаспадыня дадае ядомую фарбу, ўсе змешваюцца і атрымліваецца паласаты сыр.

На Глыбоччыне блінцы таксама адмысловыя. Напрыклад, гатуюць “укропнікі” ці бульбянікі. Гэта аладушкі з варанай бульбы, малака, у якіх шмат зялёнага кропу. Калі свежы кроп, атрымліваюцца вельмі прыгожыя.

- Самыя распаўсюджаныя на Масленіцы – наліснікі, -- дадае метадыст. -- У нас яны называюцца завіванкі, бо скручваюцца ў трубачку. Можна скруціць с тоненькім слоем творага або проста так. Робяць гаспадыні і капуснікі – бліны, начыненыя капустай. Цыбульнікі – зусім проста здагадацца ад паходжанні. Для іх патрэбна цеста як на бліны і зялены лук. Пяро рэжуць проста ў цеста. Гэта на любіцеля.

А найбольш моднымі, на погляд субяседніцы, апошнім часам сталі каляровыя бліны. У мінулым годзе гаспадыні ўдзельнічалі з імі ў конурсе на лепшую страву падчас Масленіцы. Падфарбавалі і ў сіні, і ў чырвоны, і ў жоўты.

- У адной гаспадыні атрымаліся бліны, падобныя да вясёлкі, -- дадае субяседніца. – А яшчэ ўсё больш моднай на Масленіцу робіцца традыцыя выпякаць на драўлянай калодзе. Нават старшыня Залесскага сельсавета Барыс Заяц сам засвоіў гэту тэхналогію і пячэ бліны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter