Почему отменили поезд?

«Нядаўна запытаўся у даведцы расклад руху электрацягнікоў па напрамку Мінск-Брэст да маёй станцыі Аранчыцы. Высвятлілася, што прамыя электрацягнікі спынены ўжо больш года. Цяпер трэба рабіць пересадку ў Баранавічах. З якой мэтай было гэта зроблена? Няўжо так зручней пасажырам дабіраца да свайго прыпынка пасля Баранавіч? Сяргей Шахалевіч, Мінск».
Уладзімір Балахонаў, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі:

─ Паведамляем, што паводле Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі чыгункі курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній ажыццяўляецца на адлегласць да 200 км, што абумоўлена выкананнем абавязковых аперацый па тэхнічным абслугоўванні рухомага складу, змене лакаматыўных брыгад на вузлавых станцыях (станцыя Баранавічы- Палескія), з улікам патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да забеспячэння бяспечнага руху цягніка і праезду пасажыраў. Акрамя таго ўчасткі звароту цягнікоў Мінск-Баранавічы і Баранавічы-Брэст характарызуюцца рознымі пасажырапатокамі і адпаведна розным прыярытэтным выбарам пасажырамі часу адпраўлення па станцыях Мінск-Пасажырскі, Баранавічы-Палескія.

У цяперашні час пасажыры на працягу сутак маюць магчымасць праезду ў напрамку Мінск-Аранчыцы і назад узгодненымі па часе цягнікамі рэгіянальных ліній з перасадкай па станцыі Баранавічы- Палескія пры руху ў абодва напрамкі.

Акрамя цягнікоў рэгіянальных ліній праезд пасажыраў можа быць ажыццеўлены і цягнікамі іншых катэгорый.

3 падрабязнай актуальнай інфармацыяй аб раскладзе руху цягнікоў у напрамку Мінск-Аранчыцы можно азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі і ў даведачных службах вакзалаў і станцый.
Вас затопили соседи? Обсчитали в магазине? Необоснованно оштрафовали? Вы затрудняетесь в решении повседневных проблем в сфере ЖКХ, торговли, транспорта? Не находите общего языка с администрацией района, ГАИ, банком или турфирмой?

Присылайте нам ваши вопросы и жалобы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter