Почему «Дарида» перегородила проход?

«Завод Дарыда загарадзіў праезд і праход да Рымска-каталіцкай парафіі Багародзіцы-апякункі сем’яў у вёскі Ждановічі Мінскага раёна, а таксама ўсім пешаходам, якія карысталіся дарогай праз лес, каб бяспечна дайсці да чыгуначнай станцыі Ждановічы, крамы, амбулаторыі. Хацелі б звярнуцца да вас з просьбай распавесці аб канфліктнай сітуацыі на старонках газеты. Аляксандр Шабанаў, Мінскі раён».


Уладзімір Юргевіч, намеснік старшыні Мінскага райвыканкама:

— Па звестках адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй 13 красавіка 2018 года прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Дарыда» зарэгістравана права пастаяннага карыстання зямельным участкам размешчанага па адрасе вуліца Лінейная, 1 Б, аг. Ждановічы, Мінскага раёна для абслугоўвання і эксплуатацыі аб'ектаў, якія ўваходзяць у склад маёмаснага комплексу на падставе дагавора куплі-продажы (Сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства «Ферэйн», Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Дарыда») ад 29 сакавіка 2018 года № б/н, акта прыёмкі-перадачы (Сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства «Ферэйн», Прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Дарыда») ад 13 красавіка 2018 года, што дае права на ўзвядзенне агароджы па мяжы зямельнага ўчастка ПВУП «Дарыда» у адпаведнасці з права сведчаць дакументамі. 

Пры абследаванні зямельнага ўчастка устаноўлена, што праезд да зямельнага ўчастку прадастаўленаму Рымска-Каталіцкаму прыходу Багародзіцы- апякункі сем'яў у вёскі Ждановічы ажыццяўляецца па мяжы зямельнага ўчастка раней зарэгістраванага ПВУП «Дарыда». 

Таксама паведамляем, што на зямельны ўчастак ПВУП «Дарыда» не накладзена абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў у выглядзе зямельнага сэрвітуту аб бесперашкодным праездзе да зямельного участку Рымска- Каталіцкага прыхода Багародзіцы-апякункі сем'яў у вёскі Ждановічы Мінскага раёна. 

На падставе вышэй выкладзенага, Рымска-Каталіцкі прыход Багародзіцы-апякункі сем'яў у праве ўсталяваць зямельны сэрвітут згодна з артыкулам 45 Кодэкса аб зямлі, зямельны сэрвітут усталёўваецца па дамове паміж асобай, якая патрабуе ўстанаўлення зямельнага сэрвітуту, і землекарыстальнікам абцяжарваемага ім зямельнага ўчастка. У выпадку недасягнення пагаднення аб устанаўленні або ўмовах зямельнага сэрвітуту спрэчка вырашаецца судом па іску зацікаўленай асобы. 

Зямельны сэрвітут можа ўсталёўвацца на пэўны тэрмін (тэрміновы зямельны сэрвітут) і на нявызначаны тэрмін (пастаянны зямельны сэрвітут). Калі ў дамове аб зямельным сэрвітуце або пастанове суда аб устанаўленні зямельнага сэрвітуту тэрмін яго дзеяння не пазначаны, зямельны сэрвітут лічыцца пастаянным.
Вас затопили соседи? Обсчитали в магазине? Необоснованно оштрафовали? Вы затрудняетесь в решении повседневных проблем в сфере ЖКХ, торговли, транспорта? Не находите общего языка с администрацией района, ГАИ, банком или турфирмой?

Присылайте нам ваши вопросы и жалобы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter