Імбірныя пернікі, аўтарскія сувеніры і елкі з сізалю: што яшчэ цікавага можна ўбачыць на навагодняй выставе “Млын”

Поўны збор падарункаў

Больш за 500 таленавітых мастакоў і дызайнераў з усёй краіны з'ехаліся ў Мінск, каб паказаць, над чым месяцамі карпелі ў сваіх майстэрнях.

На выставе прадстаўлены розныя матэрыялы для творчасці і ўвасаблення сваіх ідэй.

Папярэдне майстры праходзяць конкурсны адбор: удзел у выставе прымаюць лепшыя.

Да 10 снежня выставачны павільён «БелЭкспа» ператварыўся ў казачны гарадок, дзе можна знайсці амаль усё: аўтарскія ўпрыгажэнні і вопратку, лялькі і цацкі, карціны, пледы, свечкі, мыла, духмяныя імбірныя пернікі, сувеніры і, канешне ж, падарункі да надыходзячых Каляд і Новага года. Дарэчы, сімвал надыходзячага 2018-га — Сабака — у тым ці іншым выглядзе прысутнічае ў экспазіцыі кожнага аўтара.

Зялёныя прыгажуні прадстаўлены ў самых разнастайных варыяцыях.

Амаль кожны другі майстар у сваіх творах выкарыстоўвае нацыянальны арнамент. Напрыклад, у вышыванку апранула матрошак Наталля. Яна бярэ ўдзел у кірмашы ўжо ў дванаццаты раз і прызнаецца, што трапіць на «Млын», нягледзячы на тое, што мастакі плацяць за арэнду, не так проста:

— Папярэдне мы праходзім конкурсны адбор: трэба адправіць фота работ, спасылкі на ўсе сацыяльныя сеткі. Жадаючых у два разы больш, чым месцаў. Цэны ў мяне параўнальна невысокія: вось, напрыклад, невялікая матрошка абыдзецца пакупніку ў 20 рублёў. Вы ж разумееце, што гэта ручная праца — на стварэнне адной лялькі патрэбна дзесьці тыдзень.

Вось такія пацешныя работы, звязаныя з сімвалам 2018 года, дэманструюць майстры на выставе.

І які навагодні кірмаш без галоўнага атрыбута свята — ёлкі! Тут зялёныя прыгажуні прадстаўлены ў самых разнастайных варыяцыях. Каля фларыста Ксеніі стоўпілася шмат наведвальнікаў: яна дэманструе незвычайныя ёлачныя кампазіцыі і ёлачныя букеты, у кожным з якіх ёсць прыродны матэрыял:

— Выкарыстоўваем мох, кару, галінкі хвойных дрэў, шышкі. Выстаўляемся тут ужо другі год: нам хочацца паказаць людзям, што елка можа быць арыгінальнай і цікавай.

Жадаючыя могуць стаць удзельнікамі шматлікіх майстар-класаў і адкрыць для сябе сакрэты працы мастакоў.

На выставе прадстаўлены розныя матэрыялы для творчасці і ўвасаблення сваіх ідэй. Таксама жадаючыя могуць стаць удзельнікамі шматлікіх майстар-класаў і адкрыць для сябе сакрэты працы мастакоў.

Да 10 снежня выставачны павільён «БелЭкспа» ператварыўся ў казачны гарадок, дзе можна знайсці амаль усё.

matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter