Поўны касец? Як навучыць нашу рэкламу “размаўляць” па-беларуску?

“Кіруй сваім тэлебачаннем”, – заклікае Белтэлекам. “Хто працуе, таму і шанцуе”, – сцвярджаюць вытворцы квасу “Хатні”. Беларуская мова ў адрозненне, напрыклад, ад украінскай у нашых паўднёвых суседзяў у тэлевізійнай, газетнай ды іншай рэкламе па-ранейшаму застаецца надзвычайнай рэдкасцю. Адны тлумачаць гэта культурнымі прычынамі, другія – эканамічнымі. Магчыма, усё яшчэ прасцей: гэта проста справа звычкі.

“Кіруй сваім тэлебачаннем”, – заклікае Белтэлекам. “Хто працуе, таму і шанцуе”, – сцвярджаюць вытворцы квасу “Хатні”. Беларуская мова ў адрозненне, напрыклад, ад украінскай у нашых паўднёвых суседзяў у тэлевізійнай, газетнай ды іншай рэкламе па-ранейшаму застаецца надзвычайнай рэдкасцю. Адны тлумачаць гэта культурнымі прычынамі, другія – эканамічнымі. Магчыма, усё яшчэ прасцей: гэта проста справа звычкі.

“Дэфіцыт” тэрмінаў

“Беларуская мова ў рэкламе дазваляе выдзеліцца ў агульным інфармацыйным гуле”, — прыводзіць аргумент Алег Сташэўскі, дырэктар рэкламнага агенцтва “Адвента Ініцыятыў Медыя”.
Аднак у многіх рэкламадаўцаў ёсць свой контраргумент. Некаторыя рускамоўныя тэрміны не маюць звыклых для усіх беларускамоўных адпаведнікаў. Але прыклад Белтэлекама і Samsung пераконвае ў тым, што няпростая тэрміналогія сектара тэлекамунікацый — не перашкода для таго, каб зрабіць рэкламу на беларускай мове.

Не знайшоў слова — прыдумай!

“Трэба больш смела выкарыстоўваць беларускую мову і, калі неабходна,  ствараць новыя словы”, — заклікае дырэктар агенцтва Publicis Hepta Belarus Аляксандр Васілевіч.
Праўда, пры гэтым можна сутыкнуцца з празмернай перасцярогай заказчыкаў. У прыватнасці, па гэтай прычыне мы так і не ўбачылі рэкламу газонакасілкі са слоганам “Поўны касец!”.
Часам развіццю беларускамоўнай рэкламы перашкаджаюць і вельмі прынцыповыя лінгвісты. “Так па-беларуску няправільна”, — настойваў адзін з такіх спецыялістаў. У выніку беларускамоўны варыянт замянілі на рускамоўны.

Брэнд краіны дапаможа

Перашкаджае беларусізацыі рэкламы і “дэфіцыт” агульназразумелых і агульнавядомых   устойлівых  слова-спалучэнняў, “крылатых фраз”. “Не хапае” і знакамітых асоб, гістарычных падзей.
Напрыклад, калісьці стварылі беларускамоўную рэкламу піва. “Пасадзілі” за сталы гістарычных знакамітасцей нашай краіны. Але, як высветлілася потым, многія тэлегледачы іх так і не “пазналі”.
У свой час для распрацоўкі іміджу Беларусі як краіны ў нашай дзяржаве сабралі групу экспертаў.  Калі б для краіны ўдалося стварыць яркія вобразы, дык, лічаць эксперты, і ў беларускамоўных рэкламістаў задача б значна спрасцілася.

Хто можа выйграць ад “беларусізацыі”?

Па некаторых падліках, доля беларускамоўнай рэкламы ў нашай краіне цяпер не перавышае  1—3 працэнтаў. Каб значна павялічыць гэты паказчык, некаторыя нават прапануюць зрабіць беларускую мову ў нашай краіне абавязковай для ўсіх рэкламадаўцаў на тэрыторыі нашай дзяржавы. І гэта, як абяцаюць прыхільнікі такога радыкальнага падыходу, не толькі дапаможа ў адраджэнні мовы, але і прынясе айчыннаму рэкламнаму рынку дадатковыя працоўныя месцы і даходы, а дзяржаве — больш падаткаў.
Гэта пытанне пакуль што застаецца адкрытым. Але ўжо, напэўна, можна дакладна сцвярджаць, што не трэба непакоіцца, быццам створаная на беларускай мове рэклама будзе незразумелай. Проста трэба ўспрымаць беларускую мову як самастойную і ставіцца да яе з павапай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter