Копия слуцкого пояса и изделия по уникальной технике скань: побывали в самой большой сувенирной галерее Минска

Поўная цудаў святлiца

Наша краiна заўсёды была багата на ўмель­цаў. Многiя майстры — пастаянныя ўдзель­нiкi розных кiрмашоў i фестываляў, правядзенне якiх уваходзiць у дзяржаўную праграму развiцця культуры Беларусi. Зрэшты, пастаянны «дом» у рукатворных вырабаў таксама ёсць. Ды не дзе-небудзь, а ў самым сэрцы нашай сталiцы. Карэспандэнт «Р» наведаў Галерэю нацыя­нальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i пагля­дзеў, якiя прадметы беларускай народнай творчасцi i рамёстваў у ёй сабраны.

У асаблiвай пашане ў замежнiкаў невялiкiя рукатворныя сувенiры, якiя беспраблемна можна правезцi з сабой.

Палiчыць немагчыма

Гуляючы па вулiцы Ленiна ўздоўж маляўнiчых вiдаў на Свiслач або наведваючы такiя культурна-забаўляльныя аб’екты, як канцэртная зала «Мiнск» або стадыён «Дынама», складана абысцi ўвагай яшчэ адну прастору. У галерэю мы прыходзiм у буднi дзень у абедзенны час. Нягледзячы на гэта, i цяпер тут ёсць наведвальнiкi.

— Плынi, як у прадуктовым магазiне, няма, але i сумаваць з-за адсутнасцi пакупнiкоў не даводзiцца, — жартуе вядучы спецыялiст галерэйна-выставачнага аддзела Рэспублiканскага культурна-асветнага цэнтра Вольга Краўчук.

Зайшоўшы ў галерэю, вы нiбы трапляеце ў музей майстроў, толькi не трэба плацiць за ўваход. Тут амаль на 300 квадратных метрах сабраны творы з усёй краiны — больш чым з 500 крынiц. У гэтую лiчбу ўваходзяць як рамеснiкi з мастакамi (iх каля 400), так i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (каля 50) i беларускiя фабрыкi мастацкiх вырабаў (прыкладна 10).

— Нядаўна рабiлi рэвiзiю карцiн — толькi iх аказалася больш за тысячу, — прызнаецца Вольга Краўчук. — Мы перыядычна пералiчваем розныя вiды тавараў, але сказаць, колькi iх усяго, нават прыкладна не зможам.

Прапанаваць сваю творчасць на рэалiзацыю мае права кожны майстар.

Нядаўна супрацоўнiкi сувенiрнай галерэi зрабiлi рэвiзiю карцiн — iх аказалася больш за тысячу.

Беларускiя матрошкi i зубры

Дзе эксклюзiў, там i высокi кошт. Самым дарагiм лотам падчас нашага вiзiту аказваецца копiя слуцкага пояса, за яе просяць 9100 рублёў. Iх, дарэчы, не так лёгка дастаць: купiць сувенiры з гiсторыяй можна на самой фабрыцы, у галерэi, якая знаходзiцца ў «Прэзiдэнт-атэлi», i яшчэ ў некалькiх месцах.

— Цяпер у экспазiцыi iх два: адзiн са срэбнай, а другi з металiч­най нiткай, — заўважае Вольга Краўчук. — Бывае i больш, але з-за абмежаванага доступу на iх заўсёды ёсць попыт.

Хочаце мець дома нацыянальную рэлiквiю, але аддаць некалькi заробкаў адразу няма магчымасцi? Што ж, ёсць у галерэi i больш бю­джэтныя варыянты — фрагменты слуцкага пояса, аформленыя ў пано.

З самых дарагiх тавараў спецы­ялiст вылучае таксама вырабы з бронзы, бяросты, моранага дубу, зброевыя сувенiры тыпу муляжа старадаўняга пiсталета i шахматы ручной работы.

У дапандэмiйны час галерэю наведвалi не толькi беларусы, але i турысты з Кiтая, Францыi, Iспанii, Германii, Венесуэлы, Расii i iншых краiн. У асаблiвай пашане ў замежнiкаў невялiкiя рукатворныя сувенiры, якiя беспраблемна можна правезцi з сабой. Тканыя або вязаныя кручком сурвэткi, шкатулкi з саломы, вышыўка i ручнiкi — колькi гэтых унiкальных экспанатаў разляцелася па планеце, не возьмецца злiчыць нi адзiн матэматык.

Пабываўшы ў галерэi, можна заадно пазнаёмiцца i з рознымi тэхнiкамi самабытных майстроў.

Сярод традыцыйных сувенiраў, заўсёды жаданых для турыста, спецыялiст выдзяляе матрошкi (яны ёсць i з беларускiм роспiсам) i статуэткi ў выглядзе зуброў. Iм тут адведзены асобныя вiтрыны. Суседнiчаюць з iмi вырабы, выкананыя ў тэхнiцы скань.

— Гэта самы што нi ёсць бела­рускi напрамак, — тлумачыць спецыялiст. — Толькi майстры з Гомельшчыны працуюць з драўлянай стружкай. На спецыяльным станку робяць тонкую габлюшку, а затым скручваюць яе ўручную i афармляюць у суцэльныя кампазiцыi.

Пабываўшы ў галерэi, можна заадно пазнаёмiцца i з рознымi тэхнiкамi самабытных майстроў, атрымаць асалоду ад прыгажосці, якую ствараюць нашы ўмельцы. Адзенне, шкатулкi, пано, цацкi, сталовая бялiзна, настольныя гульнi, кошыкi... Чаго тут толькi няма! Якраз арганiзоўваць экскурсii за дадатковую плату. Але вы можаце паспець убачыць усё хараство бяс­платна: кансультанты з радасцю раскажуць пра любыя сувенiры i нават паглыбяць у гiсторыю.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter