Плыве арэх па Паазер’і...

Вучоныя знайшлі унікальныя папуляцыі рэліктавых раслінВіцебскую вобласць нездарма называюць краем блакітных азёр. Дзіўна, але ўпершыню эпітэт “сінявокая” ў дачыненні да нашай Бацькаўшчыны пачаў ужываць украінскі паэт Уладзімір Сасюра, у якога было шмат сяброў-беларусаў і які з задавальненнем прыязджаў да іх у госці... Кожны, хто падарожнічае па Віцебшчыне, адкрывае для сябе гэтак званае Беларускае Паазер’е. Дарэчы, вобласць займае першае месца ў Беларусі па шчыльнасці рачной сеткі, па колькасці і агульнай плошчы азёр. Апошніх тут больш за 2,8 тысячы.

Менавіта гэты рэгіён здаў-на выбраны для даследаванняў вучонымі і студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага уні-версітэта імя П.М. Машэрава. Вось і нядаўна навуковая экспедыцыя працавала над вывучэннем біялагічнай разнастайнасці ландшафтаў вярхоўяў ракі Дрыса ў Расонскім раёне і сярэдняй плыні Аўсянкі ў Гарадоцкім раёне. У доследах актыўны ўдзел бралі выкладчыкі і студэнты кафедры экалогіі ВДУ. Падчас экспедыцыі былі знойдзены унікальныя геалагічныя аб’екты і папуляцыі раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Прынамсі, віцебскіх навукоў-цаў здаўна цікавіць вадзяны арэх — ахоўваемая рэліктавая расліна. Інакш яе яшчэ называюць рагульнік ці чылім. Вучоным вядома звыш 10 відаў гэтага арэха, распаўсюджаны ён у асноўным у Еўразіі і Афрыцы. У Беларусі рагульнік плаваючы занесены ў Чырвоную кнігу. Арэх у нас любіць расці ў прыбярэжнай зоне, дзе ўтварае густыя зараснікі. Цвіце звычайна ў ліпені — жніўні, а плады паспяваюць ў жніўні — верасні. Цікава, што вадзяны арэх здаўна палюбіла і моладзь рыб. Яго маладым лісцем любяць ласавацца гусі ды качкі, а пладамі — дзікі ды андатры.
Гарадоччына і Расоншчына былі выбраны для экспедыцыі невыпадкова. Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі Гарадоцкага раёна, — Обаль, Лужаснянка і Аўсянка. Студэнты на свае вочы ўбачылі рэліктавы вадзяны арэх — помнік прыроды Беларусі — на рацэ Аўсянка. Цікава, што арэх на Гарадоччыне вядомы і на азёрах Цёста і Азеркі. Рэкі Расоншчыны Дрыса і яе прытокі Свольна, Нішча, Нешчарда таксама адкрываюць цікаўным шмат таямніц...
Як добра, што на Віцебшчыне навукоўцы не забылі знакамітыя словы Мікалая Гарына-Міхайлоўскага: “Прырода — гэта самая лепшая з кніг, напісаных на асаблівай мове. Гэтую мову трэба вывучаць”. Сур’ёзным крокам у гэтай справе стала і мінулая экспедыцыя. Сучасныя вучоныя робяць усё для таго, каб у XXI стагоддзі вадзяны арэх знайшоў на Беларусі сваё другое нараджэнне, — разводзяць арэх у вадаёмах Беларускага Паазер’я. І прырода Бацькаўшчыны, і на-шчадкі скажуць нястомным даследчыкам за гэта вялікі дзякуй.
 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter