Плынь оперы і «возера» балета

Хваля высокага мастацтва накрые Гомель у бліжэйшую нядзелю

Хваля мастацтва накрые Гомель у бліжэйшую нядзелю.

Вядучыя салісты і выканаўцы са славутай Марыінкі, Вялікага, Міхайлаўскага і іншых тэатраў Масквы і Санкт-Пецярбурга завітаюць днямі ў Гомель. На працягу двух дзён на сцэне абласнога драматычнага тэатра яны пазнаёмяць жыхароў і гасцей абласнога цэнтра з фрагментамі класічных шэдэўраў сусветнага харэаграфічнага і музычнага мастацтва.

Дарэчы, сваё майстэрства гомельскім гледачам разам з расійскімі салістамі пакажуць і артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter