Пляцоўка для ўзлёту

У Гомелі ўручылі прэміі аблвыканкама лепшым студэнтам регіёна

У Гомелі ўручылі прэміі аблвыканкама лепшым студэнтам регіёна.

У ліку сямі ўзнагароджаных толькі адзін прадстаўнік моцнай паловы — курсант Гомельскага інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, удзельнік Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі і дыпламант Рэспубліканскай выставы візуальнай творчасці студэнцкай моладзі Іван Вашкевіч. Між тым астатнія шасцёра лаўрэатаў прэстыжнай прэміі не лічаць сябе «слабым звяном». Да прыкладу, у свае маладыя гады студэнтка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі Ганна Піскунова не толькі выдатна вучыцца і актыўна ўдзельнічае ў прадметных алімпіядах, але і мае высокія дасягненні ў спорце. Ёй, бронзаваму прызёру чэмпі¬янату краіны па армрэстлінгу, прысвоена званне кандыдата ў майстры спорту. У сваю чаргу, прыналежнасць да прыгожага полу дастойна выкарыстоўвае ў самарэалізацыі прадстаўніца МДПУ імя Шамякіна Валянціна Навуменка. Аўтар 10 навуковых публікацый і старшыня прафбюро факультэта, яна нядаўна стала ўладальніцай тытула «Міс Універсітэт». Такія ж творчыя партрэты можна скласці і пра іншых лаўрэатаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці ВНУ.

Ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама ўдакладнілі: з 2005 года, калі прэміі ўпершыню сталі ўручаць лепшым студэнтам рэгіёна, гэтыя ўзнагароды атрымалі каля 70 чалавек. Дарэчы, сума кожнага з заахвочванняў — 40 базавых велічынь.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter