План “Б”

Згодна з аналізам брытанскай The Times, Еўрасаюз стварае “еўрапейскую альтэрнатыву НАТА”. Выданне звязвае гэты факт з падпісаннем апошняга “абарончага пакта”, які фактычна афармляе развод галоўных геапалітычных ігракоў — Германіі і ЗША — у галіне ваеннай бяспекі на еўрапейскім субкантыненце. Дакумент ужо названы еўрапейцамі “гістарычным”.

На вастрыні згаданага працэсу — пад ідэяй умацавання еўрапейскай інтэграцыі — апынуліся лідары Германіі і Францыі. Яны, па сутнасці, падрыхтавалі глебу для таго, каб паставіць пытанне рубам аб непатрэбнасці існавання Паўночнаатлантычнага альянсу, а таксама  дамініравання амерыканскай прысутнасці ў ЕС. Выдаткі на гэты ваенны саюз часоў халоднай вайны СССР і Захаду растуць штогод і цяпер дасягнулі памеру 2 працэнты ад ВУП амаль у кожнай краіне — удзельніцы Еўрасаюза (гэта адбылося па патрабаванні Дональда Трампа, які ў сваю чаргу напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША абяцаў абарончаму лобі Амерыкі павелічэнне ваенных даходаў ад саюзнікаў). Вядома, што грошы ў большасці сваёй пералічваюцца на ўмацаванне блоку НАТА: набыццё найноўшых сістэм і ўзбраенняў вытворчасці Злучаных Штатаў, на існаванне амерыканскіх ваенных баз у Старым Свеце, адсоўваючы на другі план еўрапейскі ваенна-абарончы комплекс.

Нагадаю, што ў свой час, з-за прынцыповых рознагалоссяў з ЗША, ЕС не падтрымаў і міжкантынентальную ініцыятыву Вашынгтона аб падпісанні еўрапейцамі дамовы па Трансатлантычным гандлёва-інвестыцыйным партнёрстве (ТГІП). Такім чынам Еўропа поўнасцю захавала перад амерыканцамі “палітычны і эканамічны твар”, кантралюючы ўсю гандлёва-эканамічную сітуацыю на тэрыторыі саюза.

Нядзіўна, што стварэнне ў будучым аб’яднанай еўрапейскай арміі і адлучэнне кіраўніцтва НАТА на чале са Злучанымі Штатамі ад поўнавартаснага фінансавага сілкавання ЕС, на карысць еўрапейскай абарончай казны, скіравана на паступовае змяншэнне ролі амерыканцаў у гэтай сферы. А змагацца тут ёсць за што. Калі на расходы НАТА будзе выдаткоўвацца два працэнты ад агульнаеўрапейскага ВУП, то сума атрымаецца астранамічная — 327,8 мільярда долараў. І яна будзе толькі расці. Да ведама: згодна звестак Сусветнага банка, ВУП Еўрапейскага саюза за мінулы год склаў 16,39 трыльёна долараў.  

Цяпер атрымліваецца іншая схема: у прыярытэтным парадку  грошы Еўрасаюза будуць ісці на ўмацаванне ўласных узброеных сіл

і набыццё ўзбраення ўласнай вытворчасці.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter