Пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч: толькі працай мы можам зарабіць, каб годна жыць

Пісьменнік, кіраўнік Міжнароднага праекта па збліжэнні славянскіх літаратараў «Берагі дружбы» ад Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч сказаў у інтэрв’ю sb.by:

Фото: архив БЕЛТА

– Мы – нацыя, народ. Гэта аксіёма. Але не ўсе з нас дагэтуль зразумелі, што ніякая ўлада нічога не прыносіла і не прынясе чалавеку на сподачку. 

Мае бацькі-сяляне сцвярджалі: без працы – чалавека няма. Яны зараблялі са свайго мазаля. Не любілі гультаёў і пустабрэхаў. Мелі бацькі і сваё разуменне шчасця. Я не прыйшоў да нечага свайго, іх ісцінай, чым бы ні займаўся, карыстаюся ўсё жыццё... Гэтай ісцінай жыве большасць з нас, беларусаў. Нам дарма ніхто нічога не дае і не дасць. Толькі працай мы можам зарабіць, каб годна жыць. Другога не дадзена.

Перакананы: любыя грамадскія перамены павінны быць толькі разумныя, глыбока прадуманыя. І без рэвалюцый, завязаных на чалавечых жыццях. Гэта ўсё не для нас.  

Слава Богу, у беларусаў ёсць свая краіна. Яе трэба берагчы, як зрэнку вока. Беларускі народ не дурны і сляпы, як крот. Ён цвяроза ацэньвае сітуацыю. Разумее, хто гультай, хто пустабрэх, а хто працаўнік. Народ думае і пра сваю будучыню. Гэта нашы дзеткі, унукі, праўнукі. Думаю, менавіта сёння дзяржава зрабіла нямала, каб у іх было шчаслівае дзяцінства. І мы павінны рабіць яшчэ больш, каб нашы дзеці жылі ў міры. Дзеля іх нам трэба мірная краіна без вайны, без забойстваў і трагедый.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter