Про Владимира Мулявина снимут 8-серийный фильм

Песняру прысвячаецца

Тэндар Міністэрства культуры на вытворчасць біяграфічнага фільма пра лідара легендарнага ансамбля «Песняры» выйграла айчынная прыватная кінакампанія, якая працавала над «Слядамі апосталаў». Частку вытворчасці возьме на сябе расійская фірма — стваральнік папулярных фільмаў «Халоп», «Тэкст» і серыяла «Кухня», паведамляе tvr.by.

Фото  БЕЛТА

Фільм будзе складацца з 8 серый і ахопіць дзяцінства, сталасць, першыя крокі ў музыцы і здабыццё папулярнасці Уладзіміра Мулявіна. Тэрмін вытворчасці карціны — 15 месяцаў. Большасць здымак — каля 80% — плануецца правесці на тэрыторыі Беларусі. Новы праект ацэньваюць амаль у 5 мільёнаў беларускіх рублёў, два з іх пакрые рэспубліканскі бюджэт.

Працоўная назва фільма — «За полчаса до весны». Так называецца адна з песень, якую выконваў ансамбль «Песняры». Яна была напісана кампазітарам Оскарам Фельцманам на словы Навума Олева ў 1976 годзе. Дарэчы, музыку Мулявіна ў фільме збіраюцца пераагучыць. Мяркуецца, яе выканаюць «Беларускія песняры». Вядома, што праектам ужо зацікавіліся замежныя тэлеканалы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter