Песня ў жыцці выручыла

“Полька, полечка-трасуха, Не чужая – нашая…” – словы вядомай кожнаму беларусу “паскакухі” належаць паэту Леаніду Дранько-Майсюку, які нарадзіўся ў невялічкім горадзе Столінскага раёна Давыд-Гарадку. У мiнулым сельскія вечарыны суправаджаліся вiхурыстай полькай. Пары кружылiся то ў адзiн, то ў другi бок з рознымi выкрунтасамi. Паказаць свае майстэрства i спрыт танцоры маглі менавіта праз польку.

Аўтар “Полькі беларускай” нарадзіўся на Століншчыне.

“Полька, полечка-трасуха, Не чужая – нашая…” – словы вядомай кожнаму беларусу “паскакухі” належаць паэту Леаніду Дранько-Майсюку, які нарадзіўся ў невялічкім горадзе Столінскага раёна Давыд-Гарадку. У мiнулым сельскія вечарыны суправаджаліся вiхурыстай полькай. Пары кружылiся то ў адзiн, то ў другi бок з рознымi выкрунтасамi. Паказаць свае майстэрства i спрыт танцоры маглі менавіта праз польку.

Аднойчы, прызнаўся аўтар “паскакухі”, песня выручыла яго ў жыцці. Леанід Васільевіч не мог трапіць з жонкай у рэстаран – той быў перапоўнены. Загучалі першыя акорды песні, паэт звярнуўся да афіцыянта: “Я словы да гэтай песні напісаў, а паслухаць яе ў рэстаране не магу…” Здзіўлены афіцыянт умомант знайшоў вольны столік для пары.

Музыку да верша “Полька беларуская” напісаў кампазітар Ігар Лучанок.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter