Бард Алесь Камоцкий о музыке и о себе

Песня как дыхание

Бард Алесь Камоцкий о музыке и о себе
Алесь Камоцкий — классик белорусской авторской песни. А еще поэт, что, впрочем, обычно и связано. У Алеся выходят не только диски, но и сборники стихов. Он сочинил белорусские тексты ко многим шлягерам, от «Бесаме мучо» до «Мурки», диск «З бацькоўскай кружэлкi» предлагает даже «Шумел камыш» на белорусский лад. Есть в репертуаре барда много песен на слова Рыгора Бородулина, с которым Алесь долгие годы дружил, Владимира Короткевича, Ларисы Гениюш. Неожиданный штрих: Камоцкий окончил философский факультет, возможно, потому в его исполнении есть отзвук философского миросозерцания, этакая медитация, рефлексия. Что не мешает быть на связи с публикой. Недавно у Алеся состоялся большой концерт с интересным названием — «Смак лiстападу». Осеннее настроение... Ностальгия... А с другой стороны — яркие краски листвы...

— Дык чаму аддаеш перавагу ў восеньскай тэме?

— Сум — ён атрымлiваецца сам па сабе, а яркiх фарбаў хочацца! Я ў праграму ўключыў адзiнаццаць рэфлексiй на iрландскiя балады, там i полечкi, i павольныя мелодыi. А пад канец, каб людзi iшлi дадому з добрым настроем, iграю басанову.

— На тваiх канцэртах заўсёды ствараецца асаблiвая сяброўская атмасфера. Ты нават часам iх i называеш «Канцэрт для сяброў». Скажы, у цябе ёсць кола адданых фанатаў, якiя вандруюць з канцэрта на канцэрт?

— Такое кола было... Проста атрымалася, што тры гады я не iграў вялiкiх канцэртаў. Спадзяюся, што цяпер, пачынаючы з канцэрта «Смак лiстападу», не менш чатырох разоў на год буду рабiць такiя справаздачныя выступы, i тое кола збярэцца зноў. Мая любiмая зала — тэатр беларускай драматургii, хочацца i надалей запрашаць туды... Але не буду выкрываць планы, калi iх расказваеш, яны звычайна не надта збываюцца.

— У цябе ёсць любiмыя свае песнi, з гiсторыямi?

— Ну, напрыклад, «Шукай мяне», напiсаная ў 2008 годзе. Мы хацелi зняць невялiкi клiп. Я спытаў Наталлю Чаткову, якая яго мусiла маляваць, што магло б стаць тэмай. Наталля адказала: сiтуацыя, актуальная для кожнага, калi мы шукаем шчасце, не разумеючы, што не варта шукаць далёка, варта проста азiрнуцца. Мы размаўлялi ў машыне, iграла басанова. Наталля кажа: «I рытм такi хацелася б...» I я напiсаў першую ў жыццi басанову. Музыканты, якiя са мной працуюць, адразу заявiлi, што Камоцкi няправiльна iграе. Я сказаў: «А вы таксама паспрабуйце няправiльна iграць». Паспрабавалi.

— Што ж, у мастацтве любая няправiльнасць можа стаць прыёмам, i ўвогуле твор пачынаецца з таго, што аўтар выходзiць за нейкiя клiшэ... Тваё выкананне прынялi?

— Так. Цяпер мне кажуць, што Камоцкi ўмее iграць басанову, але толькi на шэйкеры. Помню i гiсторыю з песняй «Каралева». Напiсаўся першы куплет, а пачаў працаваць далей i зразумеў, што той, першы, трэба выкiнуць. Далей у тэксце пра каралеву нiчога не было. Але назва засталася.

— Гэткая загадка для слухача... Алесь, аднойчы ты прапанаваў спосаб, як адрознiваць простага спевака ад барда. Пасадзiць яго на табурэтцы перад сотняй людзей i няхай ён са сваiм iнструментам утрымае iх увагу. I калi ён збiрае тысячныя залы са сваiм шоу, а седзячы так, адзiн на адзiн з гледачом, нiчога не зможа, гэта не бард. I ўсё–ткi... У вiзуальную эпоху без спецэфектаў можна выходзiць да гледача?

— Пажадана. Я думаю, што сiнтэтычнае мастацтва — гэта, канешне, добра. Але якiя б напластаваннi мы нi рабiлi, што б нi прыладжвалi да душы, душа застаецца той жа, адзiнай, яна адкрытая i безабаронная. Можна навярнуць усё, што заўгодна, да песнi, можна нават так зрабiць, што за эфектамi згубiцца яна сама. Некаторыя песнi, можа, i добра, што згубяцца. Мы паглядзiм на «карцiнку», скажам — «як было класна», а песню не пачуем. Так што я лiчу, як былi асноўнымi яе складнiкамi вершы i музыка, так яно i засталося. А што там прыдаецца — дэкарацыi, падтанцоўка, светлавое шоу — гэта ўжо не песня. Гэта iншыя вiды мастацтва.

— I ўсё–ткi вось мы прыходзiм на твой канцэрт, што i каго пабачым? Алеся Камоцкага з гiтарай...

— А яшчэ Алеся Камоцкага без гiтары. Алега Змушку з гiтарай... I Юру Хiлаўца, якi перыядычна адкладае сваю гiтару i ў яго руках то скрыпка, то вiстл, то нават жалейка.

— Два гады таму я запрашала цябе i тваiх паплечнiкаў–бардаў на дыскусiю «Памiж вогнiшчам i скайпам». Мы гаварылi пра перспектывы бардаўскай песнi. Дзве гадзiны гаварылi...

— Памятаю, сур’ёзна так за сталом сядзелi. З намi былi Алесь Нежавец i Iна Перасецкая.

— Ты тады сказаў цiкавую рэч: «Аўтарская песня падобная да шаманства. Калi шаман камлае, медытыруе, простым людзям за iм не ўсачыць, ён дзелiцца гэтым толькi з выбранымi. А калi шаман з бубнам выйшаў перад публiкай — гэта ўжо эстрада. Нiхто толкам не разумее, што ён робiць, але рытм уздзейнiчае моцна». Карацей, рыхтавацца, што на тваiм канцэрце сустрэнешся з нечым мiстычным, да нейкага твайго шаманскага ўплыву?

— Канешне, рытм у нас ёсць... Калi не бубен, дык кахон... На маiх канцэртах не танцуюць, але i не спяць. Мая задача — зрабiць, каб тыя дзвесце–трыста чалавек, якiя прыйшлi на канцэрт, на гадзiну сталi адной сямейкай... Гэта i ёсць мой шаманскi ўплыў.

— Нядаўна падчас апытання «як ты правёў лета», у адрозненне ад iншых, ты адказаў: нiяк, у студыi... Сядзеў, працаваў... Музыка — твая праца, зразумела. А што ты слухаеш, каб адпачыць? Ну вось я магу прызнацца, што я, лiтаратурны аглядальнiк, якi паглынае вельмi шмат сур’ёзнай лiтаратуры, памiж гэтай сур’ёзнай лiтаратурай часам чытаю фэнтэзi i англiйскiя дэтэктывы. Прызнайся i ты.

— Калi правесцi такiя ж паралелi з музыкай... Для адпачынку я музыку не слухаю. У мяне проста ёсць музыка фонавая. Калi я, скажам, хаджу па хаце i пыл працiраю, не магу не ўключыць штось. Я вельмi люблю мелодыi 1950 — 60–х гадоў. Часцей за ўсё магу Сiнатру ўключыць.

— Карацей, мiтуснi ты не любiш? А чаму песня, якой ты калiсь, як расказваў, сам сябе павiншаваў з днём народзiнаў, называецца «Мiтусня»?

— Не, не люблю. Але ж песню тую я не з любовi да мiтуснi напiсаў. Памятаеш яе словы: «Я з гадоў перажытых помню мiтусню каляровых дзён. Пошук выйсця i шлях дадому, i гуканне наўздагон. I памылак былых атрута з цягам часу губляе смак. Што калiсьцi было пакутай, таго проста ужо няма».

— Ну так, тут больш настальгii i роздуму... А цiкава, каб табе зараз прапанавалi прыдумаць якi–небудзь дэвiз, чым кiравацца па жыццi?

— Жадаю ўсiм часам быць несур’ёзнымi...

— У вуснах фiлосафа i паэта гэта, напэўна, тое самае, што Пушкiн казаў пра паэзiю, якая «должна быть глуповата»? Пазбягаць пафасу, быць здольнымi на нечаканыя ўчынкi?

— Закахацца, урэшце рэшт... Усё як у маiх песнях.

rubleuskaja@sb.by

Советская Белоруссия № 216 (25098). Четверг, 10 ноября 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter