Песня для Еўропы

У фінале «Песні для Еўрабачання» тры ўдзельнікі з Брэстчыны

У фінал рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Песня для Еўрабачання» выйшлі адразу тры ўдзельнікі з Брэсцкай вобласці. Гэта Юлія Левіна і Ганна Ермаковіч з Брэста, а таксама Ангеліна Піпер з Астрамечава. Яна, дарэчы, прымала ўдзел у леташнім фінале нацыянальнага адбору.

З 46 пададзеных заявак прафесійнае журы адабрала 14 прэтэндэнтаў, з якіх толькі 10 пазмагаюцца 29 жніўня за права прадстаўляць краіну на дзіцячым «Еўрабачанні-2014». 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter