Кто станет владельцем суммы в 2000 рублей в новом проекте телеканала «Беларусь 1» «На вылет!»

Першы пайшоў

На «Беларусь 1» — прэм’ера праекта «На вылет!». У новым забаўляльна-інтэлектуальным шоу тэлегледачоў чакаюць простыя і каверзныя пытанні з розных сфер ведаў, суровы, але справядлівы вядучы, непадробныя эмоцыі ўдзельнікаў і, галоўнае, інтрыга да самага фіналу: хто стане ўладальнікам сумы ў 2000 рублёў?!

Вядучы шоу Аляксандр Найдзёнаў.
tvr.by

Шоу складаецца з 5 інтэлектуальных этапаў і супергульні. Колькасць удзельнікаў памяншаецца ў матэматычнай рэгрэсіі. З 50 прэтэндэнтаў толькі для аднаго гульня можа скласціся ўдала, усе астатнія — на вылет.

На час здымак новага праекта студыя «600 метраў» Белтэлерадыёкампаніі ператварылася ў імправізаваны тэрмінал аэрапорта. Удзельнікі шоу не толькі ўбачылі рух аблокаў у ілюмінатарах, лічбы, якія загараюцца на табло, стрэлкі-ўказальнікі, але і адчулі нервовае напружанне, як тыя, хто рыхтуецца да вылету і чакае свайго рэйсу.

У ігракоў будзе ўсяго некалькі імгненняў, каб без разваг даць адказ на адно пытанне. Суровы вядучы — бескампрамісны інтэлектуал Аляксандр Найдзёнаў — не дазволіць расслабіцца і падумаць, а словы «Пачакайце, я гэта дзесьці чытаў... Хвіліначку, зараз успомню!» ніяк на яго не дзейнічаюць.

Удзельнікі праекта «На вылет!».

У другі тур праекта выходзяць 16 удзельнікаў, якія далі правільны адказ. Яны падзяляюцца на дзве каманды, таму ў студыі — два калідоры для праверкі, як у аэрапорце. Прэтэндэнты на перамогу праходзяць не мытны кантроль, а правяраюць веды. Запальваецца зялёнае святло — значыць, адказ правільны, чырвонае — каманда пазбаўляецца аднаго ўдзельніка, якога выбіраюць сапернікі.

Заданні ў ходзе шоу могуць здацца гледачам вельмі простымі, але ў час супергульні пераможцу трэба будзе адказаць на адно з трох самых складаных пытанняў. Калі гэта яму не ўдасца, то на ўсе тры пытанні можа адказаць удзельнік, які першым выбыў з гульні, і тады менавіта ён забярэ ўсе прызы сабе!

Эфір — 31 сакавіка ў 10.45.

Ірына ЮР’ЕВА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter