Першы ўкос завершаны

У ААТ «Райаграпрамтэхзабеспячэнне» Мсцiслаўскага раёна з першага ўкосу на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 10 цэнтнераў кармавых адзінак выдатнага сенажу

На сенакосе былi задзейнiчаны тры кормаўборачныя камбайны, якія падбіралі і здрабнялі высушаныя валкі духмянай травы, а таксама энерганасычаныя «Беларусы», «МАЗы» і ветэраны «газончыкі» — усе былі ўключаны ў работу. Аб тым, што сапраўдны майстар на любой тэхніцы можа мець добры вынік, сведчыць прыклад Уладзіміра КІРПІЧЭНКІ (на здымку), які ўжо пяты сезон працуе на «Палессі» і кожны год дабiваецца неблагiх вынiкаў. Як і яго таварышы па працы — Дзяніс Талкачоў, Уладзімір Верам’ёў, Пётр Сідарэнка, Ігар Сцепаненка, Дзяніс Гаварушкін.

Аляксандр САПЁРАЎ

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter