Першае купанне

Пры першым купанні нованароджанай дзяўчынкі ў ваду клалі:

Пры першым купанні нованароджанай дзяўчынкі ў ваду клалі:

  • дзевяць (або сорак) зярнятак жыта, каб яна вырасла здаровай і змагла нарадзіць дзіця, працягнуць свой род;
  • срэбную або медную манету самага маленькага кошту, каб тым самым “звесці” да мінімуму працягласць і хваравітасць яе месячных;
  • дадавалі свежае малако, каб твар быў белы і чысты;
  • некалькі вугольчыкаў, каб не паддавалася сурокам.

Пры першым рытуальным купанні хлопчыка ў ночвы клалі:

  • збожжа (з той жа прадуцыравальнай мэтай — працяг роду);
  • заручальны пярсцёнак бацькі: стаўшы сталым, мужчына будзе знаходзіцца па-за ахавальнай прасторай хаты (земляробства, паляванне, рыбалка), таму вакол яго ўжо ў пачатку жыцця ўзводзілі магічнае кола;
  • у некаторых рэгіёнах маглі пакласці трохі мёду, каранёў дзівасілу, срэбную манету, каб хлопчык быў здаровым, прыгожым і багатым;
  • пад ночвы клалі сякеру, малаток, цвік і т.п., каб закласці навыкі, неабходныя добраму гаспадару.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter