«Перш за ўсё спадзяюся на сябе…»

ПАСЛЯ працоўнага дня Валянціна Сяргееўна прысела на хвілінку на канапу. Тут жа да яе падбегла пяцігадовая Алёна, абшчапіла за шыю, пацалавала, гучна аб’явіла: «Мая мама!» Неўзабаве з суседняга пакоя затэпалі маленькія ножкі. Гэта двухгадовая Саша бегла да матулі. З рэўнасцю паглядзела на сястрычку і заявіла: «Гэта мая мама!» Валянціна Сяргееўна ўсміхнулася: «І твая, Алёнка, і твая, Сашачка. Усіх вас люблю». У пакоі былі і старэйшыя дзеці — дзевяцікласніца Маша і шасцікласнік Уладзік. Яны ўжо не раўнуюць матулю, бо ведаюць: усіх яна любіць аднолькава.

Даярка з Шумілінскага раёна Валянціна Багданава ўзнагароджана абласной прэміяй імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі.

ПАСЛЯ працоўнага дня Валянціна Сяргееўна прысела на хвілінку на канапу. Тут жа да яе падбегла пяцігадовая Алёна, абшчапіла за шыю, пацалавала, гучна аб’явіла: «Мая мама!» Неўзабаве з суседняга пакоя затэпалі маленькія ножкі. Гэта двухгадовая Саша бегла да матулі. З рэўнасцю паглядзела на сястрычку і заявіла: «Гэта мая мама!» Валянціна Сяргееўна ўсміхнулася: «І твая, Алёнка, і твая, Сашачка. Усіх вас люблю». У пакоі былі і старэйшыя дзеці — дзевяцікласніца Маша і шасцікласнік Уладзік. Яны ўжо не раўнуюць матулю, бо ведаюць: усіх яна любіць аднолькава.

Сям’я Багданавых жыве ў аграгарадку Светласельскім. Валянціна Сяргееўна працуе даяркай на цэнтральнай ферме Шумілінскага райаграсэрвісу. Трохразовая дойка адбірае многа часу. Вечарам яна прыходзіць у дзевяць гадзін, а раніцай а шостай гадзіне ўжо спяшаецца на працу. У гэты час клопат пра малодшых дзяцей кладзецца на Машу. Яна ў сям’і «другая мама». І накорміць, і ў садзік адвядзе, і адзенне адпрасуе. Зварыць супу і напячэ бліноў. Дапамагае ёй Уладзік.

Маці стараецца выхоўваць дзяцей так, каб яны раслі дружнымі, гатовымі падставіць адзін аднаму плячо, не цураліся цяжкасцей.

Пытаемся, як выжывае сям’я ў матэрыяльным плане. «Нармальна, мы не прывыклі да раскошы, — гаворыць гаспадыня. — У мяне заробак летам даходзіў да двух мільёнаў. Да школы сабраліся годна».

Сям’я Багданавых мае свой агарод. Валянціна Сяргееўна гаворыць, што перш за ўсё спадзяецца на сябе, а ўжо потым на дзяржаву. Вельмі ўдзячна за тое, што кіраўніцтва райаграсэрвісу выдзеліла сям’і новы дом. Тут у старэйшых і малодшых дзяцей па асобным пакоі, светлым і прасторным.

Марыя СЕЛЮЦЕНКА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter