Тысячу танцоров из шести стран соберет Дворец профсоюзов в Минске

Пераможнае па

Унікальная падзея ў вобласці сучаснага харэаграфічнага мастацтва чакае нас 8—10 лютага. Міжнародны фестываль-конкурс “ZA ГРАНЬЮ” збярэ каля тысячы лепшых па выніках мінулага года танцораў. У Палацы прафсаюзаў выступяць мацнейшыя харэаграфічныя калектывы з удзельнікамі ад 6 да 25 гадоў, уладальнікі Гран-пры і лаўрэаты першай ступені з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны і Кітая. Спаборнічаць артысты будуць у некалькіх намінацыях, формах і ўзроставых катэгорыях. Судзіць выступленні канкурсантаў запрасілі прафесіяналаў з Расіі, Беларусі і Украіны. У асобнай намінацыі “Рух сэрцам” выступяць дзіцячыя харэаграфічныя калектывы з Беларусі і Расіі, удзельнікі якіх маюць парушэнні слыху. Яны пакажуць, як мастацтва выходзіць за межы магчымага і як пачуць танец і стаць яго часткай нават насуперак сваёй прыродзе.

Фота zagranyu.org

Запланавана некалькі майстар-класаў ад харэографа, пастаноўшчыка і мастацкага кіраўніка трупы Boroditsky Dennis Dance Company Дзяніса Барадзіцкага і галоўнага балетмайстра-пастаноўшчыка Тэатра танца “Даміно”, аднаго з лепшых балетмайстраў Расіі Яўгена Гаршкова. Акрамя таго, у канкурсантаў будзе час на знаёмства з горадам і экскурсійныя праграмы — “ZA ГРАНЬЮ” праводзіцца не толькі дзеля папулярызацыі фестывальнага руху ў харэаграфіі, але і дзеля развіцця і ўмацавання міжкультурных сувязяў з краінамі блізкага і далёкага замежжа, актывізацыі культурнага абмену.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter