Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Элісце, сталіцы Калмыкіі, у выдавецтве “Джангар” выйшла кніга “Беларускі матыў”

Перакладчыкі — мастоў будаўнікі

У новай кнізе, якая выйшла на беларускай і рускай мовах, сабраны творы Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Пазнякова, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі ды пераўвасабленні іх на рускую мову.

Аўтар перакладаў — астраханскі паэт Юрый Шчарбакоў. Дзякуючы яму ў Астрахані, як і ў недалёкай ад яе Калмыкіі, ствараецца сапраўдны цэнтр мастацкага перакладу. Юрый Шчарбакоў — збіральнік сяброў, генератар ініцыятыў у развіцці сувязяў розных нацыянальных літаратур. Зборнікі яго перакладаў пабачылі свет у Маскве, Элісце, Махачкале, Грозным, Астрахані — за тое і ўшанаваны руплівец расійскім ордэнам Дружбы, многімі літаратурнымі прэміямі.

“Мне пашчасціла паўдзельнічаць у адным з мінскіх сімпозіумаў “Пісьменнік і час”: там і завязаліся стасункі з беларускімі паэтамі, — расказвае Юрый. — Лістуюся з майстрамі, з моладдзю. Раюся: што выбраць для перакладаў. Захоплены вершамі Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, знаходжу шмат цікавага ў паэтычнай спадчыне. Вельмі падабаюцца вершы Рыгора Барадуліна. Мару пра новыя кнігі перакладаў беларускай паэзіі”. А “Беларускі матыў” — толькі, прызнаецца, пачатак ягонай творчай дарогі як перакладчыка да Беларусі, беларускага мастацкага свету.

Юрый Шчарбакоў збіраецца на кніжную выставу-кірмаш у Мінск, на традыцыйны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”. У апошнія гады беларуская літаратура больш актыўна “пайшла” ў рэгіёны Расіі — дзякуючы тамтэйшым пісьменнікам-сябрам. Імкнуцца нешта добрае зрабіць для знаёмства з ёй у Татарстане — Рэнат Харыс і Роберт Мінулін, у Чачні — Адам Ахматукаеў і Лула Куні, у Чувашыі — Валеры Тургай, ва Удмурціі — Вячаслаў Ар-Сяргі, у Калмыкіі — Эрдні Эльдышаў і Рыма Ханінава.

Голас Радзімы № 6 (3558), чацвер, 8 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter