«Натали Турс» - банкрот: смогут ли наши туристы получить страховые выплаты из России?

Пена пляжнага сезона

Сітуацыя з сумна вядомай «Наталі Турс» атрымала развіццё. Праўда, пакуль толькі ў Расіі. Нашы турагенцтвы, якія сталі заложнікамі працэсу, пакуль прыглядаюцца да развіцця падзей. Хоць некаторыя ў думках усё ж крышачку парадаваліся. Але нядоўга: як-ніяк, кропку ставіць яшчэ рана.

У нас было прададзена каля чатырох сотняў далёка не танных тураў ад «Наталi Турс».
Pravdaurfo.ru

Калі коратка, справы ідуць так. Растурызм у пачатку тыдня выключыў з рэестра аператараў тры юрыдычныя асобы, звязаныя са справай. Гаворка ідзе пра «Панарама Тур», «Агенцтва падарожжаў «Наталі» і «Тураператар «Наталі Турс». Якраз у той жа дзень у суседзяў уступіла папраўка ў Закон «Аб асновах турысцкай дзейнасці». Яна дазваляе рэгулятару прымусова выключаць тураператараў з рэестра з-за ўзніклых да іх пытанняў. Да гэтага, раз кампанія не прызнавала сябе банкрутам, запусціць працэс кампенсацыі не ўяўлялася магчымым. Літаральна на наступны дзень «Наталі Турс», якая доўгі час абяцала стаць на ногі, распісалася ў сваёй неплацежаздольнасці. І заклікала звяртацца за страхавымі выплатамі ў «Iндзяржстрах». Праўда, грошай страхавога фонду хопіць на вяртанне толькі невялікай часткі доўгу.

Меркаваны аб'ём шкоды ацэньваецца ў 1,2 млрд расiйскіх рублёў. Або прыкладна ў 17,5 млн долараў. Столькі грошай не вярнулася кліентам з Расіі, Казахстана і Беларусі з-за адмены браніравання, пачынаючы з 4 ліпеня. Толькі нашы турысты заплацілі больш за шэсць сотняў тысяч еўра. А тры кампаніі застрахавалі сваю адказнасць на 150 млн расійскіх рублёў. Гэта каля 2,5 млн долараў. На працягу месяца «Iндзяржстрах» будзе прымаць заявы ад пацярпелых кампаній і фарміраваць рэестр патрабаванняў. Калі неабходная сума перавысіць страхавое пакрыццё, то выплаты будуць рабіцца прапарцыйна кошту турпакетаў. Або прыкладна па 4 працэнты ад кожнай пуцёўкі. Праўда, яшчэ пытанне, цi дастануцца яны нам. Цяпер ідзе працэс ліквідацыі беларускага офіса кампаніі. Ліквідатар павінен будзе афіцыйна паказаць ланцужок аплат ад нашага радавога агенцтва ў адрас мiнскага прадстаўніцтва «Наталі Турс», адтуль — у Маскву. І толькі тады тэарэтычна агенты змогуць прэтэндаваць на сваю долю кампенсацыі. А затым аддаць яе кліентам.

Вострае пытанне: як абаранiць турыстаў ад банкрутства туркампанiй?
Smulderstextiel.nl

Тым часам на нашым туррынку шукаюць спосабы прадухілення падобных сітуацый надалей. Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый, напрыклад, яшчэ нядаўна актыўна абмяркоўваў магчымасць увядзення абавязковага страхавання тураў грамадзян ад банкруцтва тураператараў. Гэтае пытанне ў радавых турыстаў выклікала здзіўленне. Маўляў, чаму адказнасць кампаній хочуць перакласці на плечы кліентаў? Гендырэктар Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў Ірына Мерзлякова заўважыла з гэтай нагоды наступнае: «Страхаваць турыста ад рызыкі банкруцтва тураператара — гэта значыць уступіць у супярэчнасць з самімі прынцыпамі страхавання». Зрэшты, да страхавання рызык тураператараў па расiйскаму аналагу эксперт таксама ставіцца халаднавата. Маўляў, механізм гэты таксама дрэнна працуе. Бо рэзерваў фiнгарантый не хапае, каб аплаціць усе кампенсацыі. Адкрытым застаецца яшчэ адно пытанне: ці хопіць магутнасцей нашых гульцоў, каб пакрыць рызыкі сваіх жа? Пры тым, што большасць тураператараў — прышлыя. Ствараць «падушку бяспекі» для іх мала хто хоча. Ды і страхавальнікі разводзяць рукамі: як ацэньваць рызыкі замежнага тураператара, чый офіс знаходзіцца ў нас?

У той жа час Рэспубліканскі саюз туріндустрыі заявіў: у краіне з'явіцца таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг. Запрацаваць яно павінна пасля новага года. Ідэальна — у перыяд ранняга браніравання. Туды па кансультацыю і дапамогу змогуць звяртацца не толькі грамадзяне, але і турагенцтвы. Навошта гэта апошнім? Па словах старшыні РСТI Піліпа Гулага, многія менеджары, на жаль, не ўсведамляюць нi сваіх правоў i абавязкаў, ні правоў кліента. Ды і самі грамадзяне часам не ў курсе ўсіх нюансаў. Напрыклад, калі і якую частку сродкаў ім павінны вярнуць, калі па той ці іншай прычыне тур не адбыўся, якія крокі для гэтага трэба зрабіць. Адсюль і нараджаюцца канфлікты, крыўды і непаразуменні на роўным месцы. Ідэю падтрымліваюць у Дэпартаменце па турызме Мінспорту і турызму. На думку намесніка дырэктара Віталя Грыцэвіча, з усіх зваротаў, якія паступілі ў дэпартамент, 60 працэнтаў — званкі і лісты па кансультацыю. Астатнія — скаргі. Прычым далёка не ўсе з іх — прыкладна траціна — абгрунтаваныя ці ўвогуле зразумелыя.

Што ж, наш туррынак заварушыўся. Шкада толькi, што з непрыгожай і да канца не зразумелай нагоды.

druk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter