
У другі дзень новага года супрацоўнікі музея, паведамляе etna.by, правядуць бясплатную экскурсію з расповедам аб калядных традыцыях, дзе можна будзе даведацца, што такое «Тры куцці», што павінна быць на калядным стале і як праходзіць абрад калядавання. Акрамя гэтага, гасцям пакажуць лялечны тэатр «Батлейка» і ценявы лялечны тэатр «Вяртэп».
У панядзелак 3 студзеня можна будзе прыняць удзел у бясплатнай акцыі «Калядныя забавы». Вядома, што ў перыяд Каляд моладзь ладзіла розныя ігрышчы, гульні, варажыла. Ва ўсіх жадаючых з’явіцца магчымасць далучыцца да экскурсіі з расповедам аб старажытным свяце, паўдзельнічаць у сапраўдных варожбах, а таксама ў майстар-класе па беларускіх танцах і гульнях. У аўторак 4 студзеня можна паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі «Каляды» — убачыць абрад «Куцця», паваражыць і далучыцца да калядавання.
mila@sb.by