«Пажартаваў» і... «спаліўся»

Знойдзены мабільны саслужыў дрэнную службу гамяльчаніну

Знойдзены мабільны тэлефон саслужыў дрэнную службу гамяльчаніну.

Напачатку гараджанін набіраў сваякоў уладальніка мабільніка і прапаноўваў аддаць знаходку за 100 тысяч рублёў. Не атрымаўшы згоды, ён вырашыў «пажартаваць» з аператыўнымі службамі і пачаў тэлефанаваць у гарадскую службу МНС, а пазней напісаў выратавальнікам СМС: «Гарыць гаражны кааператыў на вуліцы Малайчука». Да месца, дзе, па інфармацыі мужчыны, разгулялася полымя, накіравалі два экіпажы пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1. Але ні дыму, ні агню там выяўлена не было. Неўзабаве выратавальнікам паступіла паведамленне з прызнаннем: «Я пажартаваў». Інфармацыю аб «весялуне» перадалі праваахоўнікам. Апытаўшы ўладальніка страчанага апарата, міліцыянеры ўрэшце выйшлі на таго, хто дастаўляў марныя клопаты супрацоўнікам падраздзяленняў МНС. Цяпер у адносінах да яго распачаты адміністратыўны працэс.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter