Спасатели провели более 6000 рейдов для предотвращения несчастных случаев в зонах отдыха

Пазбегнем бяды ля вады

У нашай краiне налiчваецца больш за 20 000 рэк i звыш 10 000 азёр. У разгар купальнага сезона работнiкi Асвода пераведзены на ўзмоцнены варыянт службы. Функцыянуе 66 выратавальных станцый, 138 выратавальных пастоў. З пачатку года ўжо выратаваны 63 чалавекi, з iх 8 — непаўналетнiя. На жаль, не абышлося без трагедый на вадзе: патанулi 136 чалавек, з iх у стане алкагольнага ап’янення былi 48 — гэта каля 35,3 працэнта.

Сёння на вадаёмах краіны працуе 66 выратавальных станцый, 138 выратавальных пастоў.

Купанне ў нецвярозым выглядзе з году ў год — сапраўднае бедства. Падрабязнасцi журналiстам распавёў Анвар Iгамбердзiеў, старшыня рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспублiканскае таварыства ратавання на водах» (Асвод):

— Па статыстыцы, колькасць патанулых знiжаецца. У 1999 годзе, да прыкладу, патанулi 1600 чалавек, у 2010-м — 1313, у мiнулым годзе — 364 чалавекi. Але доля нецвярозых усе гады прыкладна аднолькавая. З лiку загiнулых штогод ад 65 да 72 працэнтаў — грамадзяне, якiя знаходзiлiся ў нецвярозым стане.

Сёння, па словах Анвара Iгамбердзiева, 432 пляжы абследаваны вадалазамi i абсталяваны для культурнага адпачынку, на станцыях Асвода таксама дзяжураць медыкi. Але праца вядзецца i ў месцах, забароненых для купання. Так, ужо праведзена больш за 6000 рэйдаў, дзе аб небяспецы папярэджана каля 5000 чалавек.

Кiраўнiк Асвода адзначыў, што бацькам нi ў якiм разе не варта губляць дяцей з поля зроку ля вады. Не варта катацца на лодках i катамаранах без выратавальных камiзэлек, нельга ныраць у ваду i скакаць з трамплiнаў i мастоў — людзi рызыкуюць моцна стукнуцца галавой, хрыбетнiкам, патрапiць у вiр, заблытацца ў водарасцях i гэтак далей. Таксама варта сур’ёзна асцерагацца мелавых кар’ераў i рэк з хуткiм цячэннем. Не варта сплываць на надзiманых матрацах — iх можа захлiснуць хваляй, далёка аднесцi ад берага.

Вiкторыя Котава, загадчык амбулаторнага наркалагiчнага аддзялення № 2 Мiнскага гарадскога клiнiчнага наркалагiчнага дыспансера, акцэнтавала ўвагу: у спякоту спiртное пiць не варта.

— Ужыванне алкаголю ў гарачыя днi абсалютна недапушчальна. Вадкасцi трэба спажываць шмат, але гаворка iдзе пра вялiкую колькасць мiнеральнай вады без газу. Цёплае летняе надвор’е небяспечнае абязводжваннем, а алкаголь толькi пагаршае гэтую сiтуацыю, паколькi правакуе дадатковае абязводжванне. Гэта прыводзiць да згушчэння крывi, павышанай рызыкi тромбаўтварэння, парушэння артэрыяльнага цiску, сардэчнага рытму. Могуць быць iнфаркт, iнсульт, лятальны зыход.

ypopko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter