Беларускі аўтамабільны завод з горада Жодзіна распрацаваў і вырабіў самы магутны ў свеце кар’ерны самазвал “БелАЗ-75710”

Пайшоў у кар’ерны рост

Калі Беларускі аўтамабільны завод з горада Жодзіна распрацаваў і вырабіў самы магутны ў свеце кар’ерны самазвал “БелАЗ-75710”, гэты факт у чарговы раз пацвердзіў лідзіруючыя пазіцыі прадпрыемства.
Калі Беларускі аўтамабільны завод з горада Жодзіна распрацаваў і вырабіў самы магутны ў свеце кар’ерны самазвал “БелАЗ-75710”, гэты факт у чарговы раз пацвердзіў лідзіруючыя пазіцыі прадпрыемства. У 2014 годзе машына ўстанавіла рэкорд грузападымальнасці — 504 тоны! — і была ўнесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. 

У Сібіры працуе больш за 200 беларускіх кар’ерных самазвалаў

 І хоць пры пастаяннай эксплуатацыі распрацоўшчыкі абмежавалі норму 450 тонамі, такія вялікія грузы не перавозіць ні адна серыйная машына ў свеце. Аднак як пачне паводзіць сябе гігант у рэальных умовах? Ці апраўдаюцца вытворчымі паказчыкамі немалыя затраты? Гэтыя пытанні хвалявалі і заводскіх спецыялістаў, і пакупнікоў машыны. Летась чыгуначны састаў даставіў яе ў разабраным выглядзе ў расійскі Кузбас. Там заводскія спецыялісты сумесна з калегамі з сэрвіснага прадпрыемства “КузбасБелАўта” сабралі навінку і падрыхтавалі яе да работы. Улічылі і пажаданні заказчыка. 

 І вось з лістапада мінулага года “БелАЗ-75710” адвозіць раскрыўную пароду на вугальным кар’еры “Чарнігаўскі”. Хоць машына лічыцца эксперыментальнай, цяплічныя ўмовы ніхто там для яе ствараць не збіраецца. Працуе круглыя суткі з поўнай нагрузкай. Якія ж вынікі? Аб гэтым расказвае намеснік галоўнага канструктара ААТ “БелАЗ” Леанід Сямёнаў, да якога штодня сцякаецца ўся інфармацыя аб тым, як паводзіць сябе гігант: 

— Машына здзейсніла ўжо больш за 2000 рэйсаў, пера­адолела звыш 10 000 кіламетраў і перавезла каля мільёна тон раскрыўной пароды. Канструктары навукова-тэхнічнага цэнтра ўпраўлення галоўнага канструктара і нашы прадстаўнікі ў Кемераўскім рэгіёне пастаянна назіраюць за надзейнасцю вузлоў і агрэгатаў машыны. Усе праблемы, якія ўзнікаюць, аператыўна вырашаюцца і ўлічваюцца пры вырабе наступных шасі. Першыя вынікі даюць магчымасць з высокай ступенню верагоднасці гаварыць аб тым, што 450-тоннік будзе працаваць гэтак жа надзейна, як і іншыя нашы кар’ерныя самазвалы, але яшчэ больш прадукцыйна. 

Нядаўна першынец прайшоў чарговае тэхнічнае абслугоўванне і зноў выйшаў на лінію. Паглядзець, як працуе самая грузапад’ёмная машына ў свеце, прыязджае нямала і замежных спецыялістаў. Іх па-сапраўднаму цікавіць, як удалося сумясціць надзейнасць, кампактнасць, рэкордную грузападымальнасць і бяспеку? Тым больш што беларускія аўтамабілебудаўнікі ў чарговы раз адышлі ад агульнапрынятых канонаў. У адрозненне ад папярэдніх гэтая машына аснашчана двума дызельнымі маторамі, двума цягавымі генератарамі. 

А ў хуткім часе ва ўсіх зацікаўленых з’явіцца магчымасць азнаёміцца з удасканаленай машынай грузападымальнасцю 450 тон, у якой улічаныя першыя вынікі выкарыстання “БелАЗ-75710” у рэальных умовах. Размова аб самазвале за нумарам два. Ён ужо выраблены на Беларускім аўтамабільным заводзе і цяпер праходзіць выпрабаванні з тым, каб прадэманстраваць свае магчымасці на заводскім палігоне перад удзельнікамі традыцыйнай сустрэчы спажыўцоў, дылераў і прадстаўнікоў навуковых устаноў. Яна пройдзе ў Жодзіне ў найбліжэйшы час. А на БелАЗе ўжо выраблена рама для трэцяга самазвала-гіганта. Пакуль цяжка сказаць, на якім прадпрыемстве будуць працаваць гэтыя ўнікальныя аўтамабілі. Цікавасць да іх праяўляюць у многіх краінах. Аднак з вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што гэта будзе буйнейшы дзелавы партнёр БелАЗа — Расія. 

Дарэчы, нядаўна БелАЗ выканаў чарговы расійскі заказ — для АТ “Карэльскі акатыш” накіраваныя першыя два кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю 220 тон. Тым самым можна гаварыць аб новым этапе супрацоўніцтва з “Поўначсталлю”, падраздзяленнем якой з’яўляецца “Карэльскі акатыш”. У снежні новая тэхніка ўведзена ў эксплуатацыю. Цяпер там выкарыстоўваецца больш за 200 беларускіх кар’ерных самазвалаў, цягачоў-буксіроўшчыкаў, палівачнаарашальных машын. А першыя беларускія кар’ерныя самазвалы з’явіліся на тых прадпрыемствах яшчэ 30-40 гадоў назад. Гэтыя гады можна з поўнай падставай назваць перыядам супрацоўніцтва, паколькі паўночнікі ўнеслі нямала прапаноў, накіраваных на паляпшэнне жодзінскай тэхнікі. 

Уладзімір Якаўлеў 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter