Пайшлі ў атаку

Мужа і жонку пакусалі раз'юшаныя пчолы з уласнага пчальніка

Амаль усе святочныя дні правяла на бальнічным ложку сям’я пенсіянераў з вёскі Людагошч Мсціслаўскага раёна.

Мужа і жонку пакусалі пчолы з уласнага пчальніка. Як высветлілі выратавальнікі, якія прыбылі на дапамогу, іх растрывожыў сын гаспадароў, які прыехаў на выхадныя наведаць бацькоў, добра выпіў і… палез да пчол. У выніку, каб дапамагчы медыкам прабрацца да хворых і ўціхамірыць раз’юшаных пчол, супрацоўнікам МЧС давялося паліваць іх вадой.

Пацярпелых даставілі ў Мсціслаўскую райбальніцу, у іх зафіксавана мноства ўкусаў, расказаў галоўны ўрач бальніцы Дзмітрый Шарыпаў. Пасля аказання дапамогі старым стала лепш, і іх адпусцілі дадому. З такімі выпадкамі масавай атакі пчол мясцовыя медыкі і выратавальнікі раней не сутыкаліся. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter