Паводкі адмяняюцца

Інтэнсіўнага росту ўзроўню вады ў рэках у 2013-м не прагназуюць

Гэтай вясной метэаролагі не прагназуюць інтэнсіўнага росту ўзроўню вады ў рэках.

Надвор’е першай паловы лютага было больш характэрна для сярэдзіны сакавіка. Снег ужо практычна растаў, а ўзровень вады ў рэках застаўся стабільным.

— Экстрэмальных паводак у краіне мы не чакаем, — супакойвае Марына Нагібіна, начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. — Сёння больш за ўсё «падрасла» вада ў прытоках Прыпяці, але і там яна застаецца ў межах нормы. Калі надвор’е не паднясе ў сакавіку сюрпрызаў у выглядзе вялікіх ападкаў, то ўзровень вады ў рэках будзе ніжэйшым за сярэдні.

Больш дакладныя прагнозы спецыялісты гідраметэацэнтра зробяць у першыя дні вясны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter