Паважаныя калегі!

Дарагія навучэнцы і студэнты! Шаноўныя бацькі!Сёння, 1 верасня, гасцінна расчыняць дзверы школы, каледжы, ліцэі, акадэміі і універсітэты. Настаў той час, калі нашы дзеці пасля вясёлага і гаманлівага лета накіроўваюцца ў нялёгкае, але вельмі цікавае і прывабнае падарожжа.Для першакласніка — гэта шлях, асветлены вачыма свайго мудрага настаўніка, які павядзе яго ў цудоўную краіну ведаў. Гэты дзень стане асабліва ўрачыстым і памятным, бо маленькіх школь-нікаў чакае прыемны падарунак, які зрабіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, — кніга “Беларусь — наша Радзіма”.

Для выпускніка агульнаадукацыйнай школы — гэта пачатак дарослага жыцця, калі будзе падведзены вынік навучання ў школе, настане час абрання справы па душы, што павінна зрабіць чалавека шчаслівым. “Шчасце кожны чалавек разумее па-свойму. Але ніхто не можа быць па-сапраўднаму шчас-лівым, калі ў яго няма самага дарагога — Радзімы”. Гэтымі сімва-лічнымі словамі кіраўнік нашай краіны пачынае кнігу для выпускніка “Беларусь — краіна тваёй будучыні”, якая ў гэтым навучальным годзе прыйдзе ў кожны выпускны клас.
Для першакурсніка — гэта ўсвядомлены шлях у прафесійнае жыццё. Ён адкрые для маладога чалавека таямніцы навукі, навучыць трывала стаяць на зямлі, адчуць сваю запатрабаванасць і карыснасць для грамадства. Шчыра жадаю вам, дарагія навучэнцы, студэнты, курсанты, ліцэісты і гімназісты, быць шчаслівымі ў родным краі — на зямлі пад белымі крыламі, у роднай Беларусі.   
Дарагія калегі! Добра разумею, што менавіта ад вашай руплівай працы, педагагічнага майстэрства і цеплыні сэрцаў залежыць, якое будучае мы пабудуем. На нас кладзецца асабістая адказнасць — навучаць і выхоўваць новае пакаленне, напоўніць жыццёвы шлях кожнага навучэнца сэнсам, даць яму магчымасць стаць адукаваным, высокакультурным і канкурэнтаздольным на сучасным рынку працы.
У зладжаных дзеяннях настаўнікаў, органаў кіравання адукацыяй бачу магутную стваральную сілу, якая аб’ядноўвае ўсіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё дзецям.
Няхай у кожнага з вас расце ў сэрцы гонар за сваю Радзіму! Перададзім яго, узбагачоны добрымі справамі і задумамі, найдаражэйшаму скарбу — сваім дзецям, сваёй будучыні. Дзеля моцнай і квітнеючай Беларусі!

З шанаваннем і павагай
міністр адукацыі Рэспублікі
Беларусь Аляксандр РадзькоЎ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter