Последствия жарких выходных: в белорусских водоемах утонули 13 человек

Патопленыя сонцам

У мінулыя выхадныя стаяла гарачае надвор'е. Амаль ва ўсіх раёнах краіны паветра прагрэлася да 30 градусаў, а самы высокі паказчык — 32 градусы — быў зафіксаваны на метэастанцыі Палеская ў Лунінецкім раёне. На гэтым тыдні надвор'е будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Валагодскай вобласцю Расіі: спякота спадзе, тэмпература паветра будзе ў асноўным да 30 градусаў. Пра гэта карэспандэнту «Р» паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаюць, калі тэмпература паветра падымаецца вышэй за 30 градусаў.
Заўтра і ў чацвер уплыў антыцыклону захаваецца. Будзе пераважаць сухое надвор'е. Тэмпература паветра ў гэтыя дні ўначы — 11—18 градусаў вышэй за нуль, максімальная тэмпература днём падымецца да 24 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны — да 30 градусаў.

З-за спёкі папоўніліся зводкі здарэнняў. За мінулыя выхадныя ў краіне на вадаёмах патанулі 13 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Папярэдне ўстаноўлена, што шасцёра загінулых былі п'янымі. Больш за ўсё трагічных выпадкаў зафіксавана ў нядзелю. Нягледзячы на тое, што ДАІ рэкамендавала адмовіцца ад далёкіх паездак у спякотнае надвор'е, зразумела, не ўсе вадзіцелі мелі магчымасць паследаваць гэтай парадзе. Таму выхадныя, на жаль, не абышліся без дарожна-транспартных аварый. Так, у суботу на вуліцы Гагарына ў Віцебску Renault выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Volkswagen, пасля чаго перакуліўся. Таксама ў гэты дзень на трасе М-1 паблізу павароту да вёскі Косічы вадзіцель Volkswagen Passat па невядомых прычынах не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам, з-за чаго машыну вынесла з дарогі ў кювет. У нядзелю непадалёк ад вёскі Гарадзішча Мядзельскага раёна кіроўца Volkswagen Polo не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. У гэтых трох аварыях пацярпелі толькі вадзіцелі.

Загадчык прыёмнага аддзялення Мінскай БХМД Сяргей Дылеўскі ўдакладніў карэспандэнту «Р», што росту зваротаў у бальніцу ў сувязі са спякотай няма:

— За выхадныя з цеплавымі ўдарамі да нас пацыенты не паступалі. Спякота, безумоўна, адбіваецца на самаадчуванні людзей, асабліва пажылых, а таксама з праблемамі сардэчна-сасудзістай сістэмы і дзяцей. Таму гэтым групам людзей у першую чаргу рэкамендуецца знаходзіцца з 12.00 да 16.00 не на вуліцы, а ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Калі ўжо і выходзіць на санцапёк, то абавязкова ў галаўным уборы і лёгкай вопратцы з натуральных тканін. Таксама трэба выконваць водны рэжым: піць менавіта ваду — не напоі, сокі ці гарбату.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter