Пасьянс з картай паляка

Махлярка абяцала кліентам зрабіць шэнгенскую візу і карту паляка

У Гродне затрымалі махлярку, якая абяцала сваім кліентам зрабіць шэнгенскую візу і карту паляка.

Свае паслугі жыхарка абласнога цэнтра ацаніла ў 500 долараў. Атрымаць дакументы за такія грошы пагадзіліся чатыры чалавекі. У выніку тыя, хто жадаў выехаць у Еўропу, засталіся і без віз, і без грошай.

— Пад выглядам вырабу віз і карты паляка 31-гадовая жыхарка Гродна са жніўня па кастрычнік мінулага года завалодала грашыма ў памеры амаль дзве тысячы долараў, — паведаміў прэс-афіцэр УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў. — У чарговы раз хочацца звярнуць увагу грамадзян на тое, што ў гэтым пытанні не варта карыстацца паслугамі сумніўных асоб.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter