Пастырскi лiст на Вялiкдзень 2004 года

"Езус кажа яму: ты паверыу таму, што у бачыу Мяне; шчаслiвы той, хто не бачыу, а паверыу".
"Езус кажа яму: ты паверыу таму, што у бачыу Мяне; шчаслiвы той, хто не бачыу, а паверыу". (Гл. Ян 20, 29) "Забралi Пана з грабнiцы... не разумелi яшчэ Пiсання... словы гэтыя здалiся iм пустаслоуем", - вось некалькi сказау, узятых з апiсання аб`яулення Хрыста пасля Уваскрасення. Яны выразна адлюстроуваюць настрой, якi панавау сярод вучняу, раскрываюць думкi самых блiзкiх Хрысту людзей. Памер! Гэта ужо канец. Цi маглi яны думаць iнакш: так заканчваецца жыцце усiх людзей, нават найбольш паяднаных з Богам - такi закон чалавечага жыцця, такая логiка мыслення чалавека. Аднак у адных i тых жа евангельскiх апавяданнях есць i iншы настрой: "Убачыу i паверыу! Тады яны узгадалi словы Ягоныя i, вярнуушыся ад грабнiцы, абвясцiлi усе гэта адзiнаццацi..." Есць настрой абуджэння веры у сэрцах людзей. Яны перамаглi страх пасля драматычных падзей пятнiцы, сутыкнулiся з пустою грабнiцаю, перажылi сустрэчу з Настаунiкам, якi iм аб`явiуся, i нарэшце адступiлiся ад прынцыпау чалавечай логiкi, пайшлi за Божаю праудаю - Ен жыве! - i спасылалiся пры гэтым на асабiстае сведчанне сустрэчы з Панам. Мабыць, самым яскравым з`яуляецца сведчанне нявернага Тамаша. Падчас аб`яулення Уваскрослага Езуса у вечары першага дня тыдня у доме, дзе знаходзiлiся вучнi, не было апостала Тамаша. Калi вучнi расказвалi яму, што бачылi Езуса, ен сказау: "Пакуль не убачу на руках у Яго ранау ад цвiкоу, i не укладу пальца майго у раны ад цвiкоу, i не укладу рукi маей у бок Ягоны, не паверу". А праз восем дзен, калi вучнi Яго зноу былi у доме i Тамаш з iмi, Езус прыйшоу пры замкнутых дзвярах, стау пасярэдзiне i прамовiу: "Спакой вам!" А потым сказау Тамашу: "Дай сюды палец твой i паглядзi рукi Мае; дай руку тваю i укладзi у бок Мой; i не будзь няверуючым, але веруючым". Тамаш адказау Яму: "Пан мой i Бог мой". Езус сказау: "Ты паверыу таму, што убачыу Мяне; шчаслiвы той, хто не бачыу, а паверыу" (гл. Ян 20, 25 - 29). О як жа гэтая нявернасць Тамаша найлепш засведчыла Уваскрасенне Езуса Хрыста! Спачатку апосталы з вялiкай цяжкасцю прымалi гэту неверагодную прауду, пакуль самi не сталi сведкамi Уваскрасення Езуса. Адзiнымi аргументамi для iх былi сведчаннi Святога Пiсання, пустая грабнiца i узрушаныя словы жанчын, якiм першым аб`явiуся Хрыстус. Нядзiуна, што Тамаш не паверыу апосталам, якiя казалi яму, што бачылi Пана, i адрэагавау катэгарычна i адназначна: "Пакуль не убачу на руках у Яго ранау ад цвiкоу... i не укладу рукi маей у бок Ягоны, не паверу". Тамаш хоча упэунiцца у рэальнасцi i праудзiвасцi слоу апосталау. I вось Хрыстус не толькi аб`яуляецца Тамашу, каб надаць гэтаму сведчанню асаблiвае значэнне, але дазваляе яму дакрануцца да ранау на Яго руках i у баку. Усе ж такi з усiх апосталау i вучняу адзiн-адзiнюткi Тамаш быу вылучаны такiм чынам. Каб лепш зразумець сустрэчу Тамаша з Хрыстом праз восем дзен пасля Яго Уваскрасення, трэба таксама узяць пад увагу ранейшае здарэнне, запiсанае тым жа евангелiстам, у якiм прымае удзел Тамаш. Апостал становiцца сведкам пустой грабнiцы, перажывае цуд уваскрашэння памерлага, бачыць, як Лазар устае з магiлы. Пасля Вялiкай пятнiцы i Вялiкай нядзелi Тамаш даведваецца, што грабнiца, у якой ляжау Езус, пустая, а апосталы гавораць яму, што "бачылi Пана". Тамаш катэгарычна адмауляецца верыць у Змертвыхпаустанне Езуса, i толькi пасля таго як убачыць раны на руках i у баку Уваскрослага, ранейшы няверуючы вымавiць словы веры i праслаулення: "Пан мой i Бог мой!" Пазней, згодна з традыцыяй, Тамаш накiруецца на Усход. Ен стане прапаведаваць над Еуфратам, дойдзе да Iндыi i там будзе заколаты дзiдамi. Ен памiрае як верны сведка Езуса Хрыста. Разам з iншымi апосталамi i вучнямi Тамаш спадарожнiчау Езусу падчас Яго публiчнай дзейнасцi, слухау Яго Добрую Навiну, быу сведкам розных цудау, якiя здзейснiу Езус, сам па даручэннi Настаунiка прымау актыуны удзел у абвяшчэннi Божага валадарства. Але толькi пасля таго, калi апостал сустрэуся з Уваскрослым Езусам, убачыу сляды мукi i смерцi на крыжы, адбылося яго поунае вызнанне веры i поунае прысвячэнне сябе апостальскай мiсii. У свеце есць шмат людзей, падобных да Тамаша у перыяд яго нявер`я. Многiя б хацелi мець пацверджанне веры у Бога канкрэтнымi цудоунымi знакамi, якiя сведчылi б пра Божае iснаванне i дзейнасць, аднак сення праблема веры зводзiцца да таго, што сказау Езус, адказваючы на вызнанне Тамаша "Пан мой i Бог мой": "Шчаслiвы той, хто не бачыу, а паверыу". Цяпер наша вера чэрпае сведчаннi ад тых, хто слухау, бачыу, дакранауся да Езуса i перадау наступным пакаленням. Зрэшты, не чалавек робiць ласку i дабро Богу тым, што верыць. Гэта вера з`яуляецца незвычайнаю Божаю ласкаю для чалавека, таму што Бог у сваей дабрынi паказвае Сябе людзям у постацi свайго укрыжаванага i уваскрослага Сына. Нам патрэбна менавiта тая вера, якая абапiраецца на прауду смерцi i уваскрасення Езуса Хрыста. Такая вера для нас - благаславенне, ласка, "дарога, прауда i жыцце", i яна вядзе нас па зямным жыццi да лучнасцi з Богам у вечнасцi. Схiляючы галовы i кленчачы перад Уваскрослым Хрыстом Панам, просiм Яго пакорна, каб мы, умацаваныя сведчаннем святога апостала Тамаша праз прызнанне чалавечнасцi i Боства Езуса ("Пан мой i Бог мой"), кiравалiся у сваiм жыццi i паводзiнах запаведдзю Езуса: "Шчаслiвы той, хто не бачыу, а паверыу" (гл. Ян 20, 29). I гэта, мае шаноуныя дыяцэзiяне, велiкодныя пажаданнi, якiя падтрымлiваю пастырскiм благаславеннем. Амэн. Кардынал Казiмiр СВЕНТЭК, Арцыбiскуп, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлеускi, Апостальскi Адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter