Паставіць кропку да 6 мая

З іх трыста — на зерне. Апошні крок апраўданы і пацверджаны вопытам. Летась, у неспрыяльным для хлебаробаў годзе, таргуноўцы здолелі выйсці на рэкордны па валу ўраджай у 18 тысяч тон, бо сабралі ў дадатак 1420 тон зерня кукурузы.

СЯЎБУ зерневых у ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна завяршылі аднымі з першых і цяпер сеюць кукурузу, якая зойме 1300 гектараў.

З іх трыста — на зерне. Апошні крок апраўданы і пацверджаны вопытам. Летась, у неспрыяльным для хлебаробаў годзе, таргуноўцы здолелі выйсці на рэкордны па валу ўраджай у 18 тысяч тон, бо сабралі ў дадатак 1420 тон зерня кукурузы.

Лепшы сеяльшчык ААТ «Докшыцкі райаграсервіс» Міхаіл ЧАРНЯЎСКІ

Лепшы сеяльшчык ААТ «Докшыцкі райаграсервіс» Міхаіл ЧАРНЯЎСКІ

Тэмпам пасяўной, па словах дырэктара гаспадаркі Аляксандра Тулоўскага, спрыяе двухзменная работа. Такім чынам, механізатары маюць яшчэ і час для адпачынку. Істотна ўплывае на тэмпы размяшчэнне тэхнікі па аддзяленнях, запраўка палівам у полі, што выключае лішнія перагоны.

Перадавікі Аляксандр Савульскі і Сяргей Гмырак штодзённа запісваюць кожны на свой рахунак па 50—55 гектараў.

Як паведаміла начальнік Докшыцкага райсельгасхарчу Наталля Бортнік, яравыя зерневыя ў раёне пасеяны ўжо на 90 працэнтах плошчаў. Цяпер ідзе сяўба рапсу, кукурузы.

Усяго ж, згодна інфармацыі Камітэта па сельскай гаспадарцы Віцебскага аблвыканкама, у рэгіёне пасеяна 223 тысячы гектараў яравых зерневых, або 80 працэнтаў да плана. Поўнасцю завершаны гэтыя работы ў Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Дубровенскім і Чашніцкім раёнах. Да 5—6 мая будзе пастаўлена кропка і ў астатніх. Да гэтай пары плануецца пасеяць і лён.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter