Заработал портал, на котором граждане уже могут дать оценку госучреждениям

Пастаўце лайк выканкаму

У грамадзян з’явілася магчымасць ацаніць якасць працы міністэрстваў, устаноў аховы здароўя, адукацыі, праваахоўных органаў і любых іншых дзяржаўных арганізацый. Зрабіць гэта можна на спецыяльным партале, які да 1 студзеня 2019 года працуе ў тэставым рэжыме. Карэспандэнт «Р» даведалася, для чаго патрэбны такі механізм ацэнкі і як будзе выкарыстоўвацца атрыманая інфармацыя.

Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый можна знайсці на электронным адрасе http://качество-услуг.бел.

Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый можна знайсці на электронным адрасе http://качество-услуг.бел. Задача яго простая: сайт дае магчымасць грамадзянам выказаць сваё меркаванне наконт абслугоўвання дзяржарганізацыямі. Гэтыя ж водгукі, як плануецца, паспрыяюць паляпшэнню якасці аказання паслуг. На аснове адзнак сфарміруецца таксама рэйтынг дзяржаўных арганізацый, які створыць стымул для павышэння эфектыўнасці працы і развіцця адкрытага дыялога ўрада і насельніцтва, тлумачаць у прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі:

Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый распрацаваны НДРУП «Інстытут прыкладных праграмных сістэм» па заказе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Яго запусцілі ў мэтах рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Пратэсціруем, як працуе сістэма ацэнкі. Для пачатку партал просіць зарэгістравацца: указаць электронную пошту і пароль. Без рэгістрацыі можна будзе толькі прагледзець сфарміраваны рэйтынг арганізацый, графічную інфармацыю ў раздзеле «Інфаграфіка» або прыняць удзел у размешчаных на партале апытаннях. На рэгістрацыю спатрэбілася літаральна дзве хвіліны — далей шукаем арганізацыю, на якую хочам паскардзіцца або пахваліць. Знайсці яе можна любым зручным спосабам: з дапамогай пошукавага радка, у спіску арганізацый, на карце або ў катэгорыях па сферах жыццядзейнасці. Дзяржарганізацый на партале ўжо 9751. Працэс ацэнкі наступны: прапануецца паставіць ад 1 да 5 балаў па крытэрыях прастаты і зразумеласці працэсу атрымання паслугі, даступнасці інфармацыі аб парадку атрымання паслугі, захавання ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі, ветлівасці і добразычлівасці супрацоўнікаў. Таксама ёсць поле для каментарыя. 

Прадстаўнікі арганізацый могуць разглядаць і аналізаваць усе анкеты карыстальнікаў, якія ацанілі іх працу. 

matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter