Выставочный проект «Художник и город» переместился в виртуальную реальность

Паслядоўнікі Малевіча

Праект «Мастак і горад» існуе ўжо восем гадоў. Традыцыйна на плошчы Якуба Коласа ў Мінску выстаўляюцца рэпрадукцыі карцін, каб як мага больш жыхароў і гасцей краіны маглі далучыцца да мастацтва, адкрыць імёны сучасных беларускіх аўтараў і гэтак далей. Апошнія гады праект выстаўляўся не толькі ў сталіцы, падарожнічаў у Віцебск, Брэст. Сёлета пайшоў яшчэ далей — упершыню яго запусцілі ў анлайн-рэальнасці. 

higminsk.by

У гэтым годзе праект «Мастак і горад» прысвяцілі 100-годдзю творчага аб'яднання УНАВІС. Выстава аб'ядноўвае 32 работы мастакоў, якія з'яўляюцца паслядоўнікамі ідэй і асноўных прынцыпаў супрэматызму Казіміра Малевіча. Каб пазнаёміцца з экспазіцыяй, дастаткова зайсці на сайт праекта higminsk.by. 

На анлайн-лакацыі — плошчы Якуба Коласа — у панарамным фармаце размяшчаюцца кубічныя канструкцыі з рэпрадукцыямі карцін. Карыстальнік можа агледзець кожны куб з усіх бакоў. Пры націску на рэпрадукцыю карціна адкрыецца ў фармаце фатаграфіі высокай якасці.

Арганізатары ўпэўнены, што змяшчэнне выставы ў анлайн-прастору дазволіць значна пашырыць аўдыторыю праекта. Гэта значыць, што зараз з беларускімі мастакамі змогуць пазнаёміцца не толькі самі беларусы, але і жыхары іншых краін.

Як паведамляе higminsk.by, праект плануецца запусціць у афлайн, як толькі гэтаму будзе спрыяць эпідэміялагічная сітуацыя. Таксама ў планах пераезд выставы з Мінска ў Віцебск — горад, дзе зарадзілася творчае аб'яднанне УНАВІС.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter