Паслуга ў падарунак

На Магілёўшчыне для ветеранаў прадугледзяць скідкі да 50 %

Адрамантаваць абутак ці здаць бялізну ў пральню па льготных цэнах могуць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне напярэдадні Дня Незалежнасці. Скідкі амаль да 50 працэнтаў гарантуюць прадпрыемствы гандлю і паслуг вобласці.

Напрыклад, стрыжкі для такой катэгорыі пенсіянераў наогул будуць бясплатнымі, прычым не толькі ў Магілёве. Да дабрачыннай акцыі далучыліся цырульні раённых бытпаслуг, якія па заяўках ветэранаў могуць выехаць і ў глыбінку. Дарэчы, у Чэрыкаўскім і Асіповіцкім раёнах ільготы для салдат вайны на простыя стрыжкі дзейнічаюць пастаянна.

Менш грошай спатрэбіцца ветэранам і для таго, каб накрыць святочны стол: прадукты ў магазінах Магілёва і некаторых раёнаў для іх будуць больш таннымі, чым звычайна. Скідкі зроблены і на многія прамысловыя тавары. Акцыю падтрымалі амаль усе буйныя тарговыя сеткі вобласці, у тым ліку і кааператары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter