Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

100-гадовы юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі стаў нагодай паразважаць пра пераемнасць традыцый, сувязь часоў і пакаленняў

Пасланні ў часе

Шэраг беларускіх СМІ расказвалі пра тое, як паўплывалі падзеі векавой даўнасці на жыццё Беларусі, асобных беларусаў. Дарэчы, 7 лістапада ў краіне па-ранейшаму, як і ў былыя часы, – выхадны дзень. Пісалі калегі пра капсулы з запаветамі да нашчадкаў, якія “дасылаліся” з мінулага ў наш час. Такія пасланні былі адкрыты ў Полацку – там капсулу закладвалі ля падножжа Кургана Бессмяротнасці летам 1966-га, а таксама ў Гомелі, Лёзненскім раёне.

З дасланага ў рэдакцыю прэс-рэліза з Віцебскага раённага гістарычна-краязнаўчага музея вынікае: 4 лістапада ў аграгарадку Акцябрскі было наладжана ўрачыстае шэсце да мемарыяльнага каменя Школы-камуны імя М. І. Калініна, прысвечанае 100-годдзю рэвалюцыі. “У мемарыяльны камень была закладзена капсула часу, падрыхтаваная супрацоўнікамі музея”, – напісаў Сяргей Марціновіч, галоўны захавальнік музея. Ён нагадвае, што ў СССР закладка капсул была з’явай распаўсюджанай: “Іх закладвалі ў пастаменты помнікаў, падмуркі ды калоны будынкаў, закопвалі ў памятныя курганы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. Найбольшая колькасць капсул часу была закладзена ў Савецкім Саюзе ў 1967-м: у год 50-годдзя Вялікага Кастрычніка”. 

Пасланне ў будучыню ў аграгарадку Акцябрскі плануецца адкрыць у 2027 годзе. 

Іван Іванаў

Голас Радзімы № 43 (3547), чацвер, 16 лістапада, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter