Пасланне мовай лесу

За «Тыдзень лесу-2014» будзе пасаджана 30 мільёнаў дрэў

Яго ў памяць аб воінах-вызваліцелях «напішуць» удзельнікі акцыі Мінлясгаса.

Удзел у «Тыдні лесу-2014», які пройдзе ў краіне з 5-га па 12 красавіка, прымуць больш за 50 тысяч чалавек. У памяць аб вызваліцелях ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе пасаджана 30 мільёнаў дрэў. Новыя лясы на плошчы 5000 гектараў стануць своеасаблівым мірным пасланнем будучым пакаленням.

Акрамя гэтага, расказалі ў Мінлясгасе, добраахвотнікі створаць некалькі дзясяткаў дэндрапаркаў, памятных алей і сквераў. У дні акцыі таксама будуць добраўпарадкавацца тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, месцы баявой і воінскай славы, прыводзіцца ў парадак пахаванні воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.

Аб жаданні ўдзельнічаць у акцыі заяўляюць працоўныя калектывы, органы дзяржаўнага кіравання, грамадскія і міжнародныя арганізацыі, школьнікі, студэнты, ветэранскія і маладзёжныя аб’яднанні з усіх рэгіёнаў краіны. Ужо зарэгістраваліся прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства юстыцыі, Следчага камітэта, Міністэрства па падатках і зборах, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства культуры і інш. Па традыцыі, акцыю падтрымалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, супрацоўнікі Выканкама СНД, эксперты міжнародных праектаў ПРААН. Удзельнікамі мерапрыемства стануць лесагаспадарчыя арганізацыі Упраўлення справамі Прэзідэнта — нацыянальныя паркі, Бярэзінскі біясферны запаведнік і іншыя. Акцыя пройдзе і на эксперыментальных лясных базах Акадэміі навук. Не застануцца ў баку ваенныя лясгасы Міністэрства абароны, а таксама Мінская лесапаркавая гаспадарка.

Жадаючым прыняць удзел у «Тыдні лесу-2014» можна звяртацца ў любыя лесагаспадарчыя арганізацыі, адзначылі ў Мінлясгасе. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter