Паштовая станцыя Дзеда Мароза

ГЭТЫ не зусім звычайны пакой-музей драўлянай лыжкі быў створаны летась у прыватным доме жыхаркі горада Беразіно Ганны ЖДАНОВІЧ — кіраўніка раённага народнага клуба майстроў. Там прадстаўлена больш як паўтары сотні розных па памерах і тэхніцы выканання драўляных лыжак, зробленых мясцовымі майстрамі разьбы па дрэве і прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў сталічнай вобласці, што прымалі ўдзел у першым абласным свяце «Бярэзінская лыжка».

пачала працаваць у Беразіно на базе пакоя-музея драўлянай лыжкі.

ГЭТЫ не зусім звычайны пакой-музей драўлянай лыжкі быў створаны летась у прыватным доме жыхаркі горада Беразіно Ганны ЖДАНОВІЧ — кіраўніка раённага народнага клуба майстроў. Там прадстаўлена больш як паўтары сотні розных па памерах і тэхніцы выканання драўляных лыжак, зробленых мясцовымі майстрамі разьбы па дрэве і прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў сталічнай вобласці, што прымалі ўдзел у першым абласным свяце «Бярэзінская лыжка».

За год існавання музея яго наведала больш як паўтысячы чалавек — не толькі жыхары горада і Бярэзінскага раёна, але і госці з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Прыязджалі госці — італьянцы і в’етнамцы. Наведвальнікі маюць магчымасць не толькі палюбавацца не зусім звычайнымі драўлянымі лыжкамі з выявай герба горада Беразіно або з арыгінальнымі прыгожымі роспісамі, але і паспрабаваць… паіграць на лыжках.

А напярэдадні Новага года Ганна Аляксандраўна рашыла адкрыць на базе пакоя-музея паштовую станцыю Дзеда Мароза. Пачынаючы з 23 і да 31 снежня тут штодзённа прымаюцца пісьмовыя і вусныя просьбы-заяўкі мясцовай дзятвы да Дзеда Мароза на навагоднія падарункі. Па дамоўленасці з бацькамі навагоднія падарункі іх дзеці могуць «знайсці» пад ёлкай, атрымаць у форме паштовай пасылкі або непасрэдна з рук Дзеда Мароза.

Яшчэ ў музеі драўляных лыжак наладжана выстава старадаўніх навагодніх паштовак, а таксама арганізавана работа навагодняй майстэрні, у якой дзеці разам са сваімі бацькамі маюць магчымасць майстраваць навагоднія ўпрыгожванні.

У бліжэйшых планах — арганізаваць сярод рэзчыкаў па дрэве конкурс на выраб самай вялікай дзесяцімятровай драўлянай лыжкі, якую б занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Мікалай ЧАЛЕЙ, «БН»

НА ЗДЫМКУ: Ганна ЖДАНОВІЧ дэманструе эксклюзіўную драўляную лыжку з выявай герба горада Беразіно, зробленую рукамі мясцовага разбяра па дрэве Яўгена Осіпава.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter